СЛУЦКІЯ ТКАЧЫХІ

Ім не пабачыць роднай хаты,

He ўчуць ім дзетак галасы.

Яны у панскі двор узяты

Ткаць залатыя паясы.

I цягам доўгія часіны,

Аб шчасці ўжо забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцянон шляхі у поле,

Шуміць чарэмха ля акна, —

I думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна.

Там так вясёла і прыгожа:

Зіяюць срэбрам ручайкі,

I y зялёных хвалях збожжа

Закрасавалі васількі.

Там шчыры бор шуміць сувора...

Ты тчэш, бязвольная рука,

Заміж персідскага узора,

Цвяток радзімы васілька.