Жывая лялечка! Не душу і не сэрца

Жывая лялечка! Не душу і не сэрца

У вас я пакахаў, я голаса красу,

Ды гранне мілае шапэнаўскага скерца,

I вочы сінія, і русую касу.

Мы адружыліся, і вось

Вы нават - матка,

У чэраве сваім хаваеце дзіця.

I ўсё, як ранын, мілы.

Вы - пекная акладка

Да кнігі новага жыцця.