МАЕ ПЕСНІ

Калі смутак моцна дзьме душу маю

I шкада мне дзён загубленых сваіх, -

Я паціху песні сумныя пяю,

Усю жуду сваю выкладываю ў іх.

Ціха песня разліваецца, звініць,

Вымаўляе, як я моладасць згубіў,

Як дагэтуль не патрапіў палюбіць

I саўсім, бадай, праўдзіва шчэ не жыў.

А як родную згадаю старану,

Як згадаю яе беднасць і нуду, -

Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну, -

Мо душу хоць трохі гэтым адвяду.

Грозна песня разліваецца, грыміць,

Долю горкую, мужыцкую кляне,

Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць,

Бо ім цяжка жыць у роднай старане.

 

Литературные произведения писательницы Агаты Кристи - « АВТОБИОГРАФИЯ »


[1] 2