НАД МОРАМ

Учора йшчэ буры раскаты грымелі, выў вецер салены, на-сіліся чайкі над морам, як белыя снежныя ком'я, і цёмна-зялё-ныя хвалі у вышу ўзмывалі сцяною, рассыпаўшы белыя куд-ры; ўзмывалі, каціліся ў моры, адна за аднэй набягалі на дзікі, абрывісты бераг, - і бурыя скалы трасліся пад вагай іх цяжкіх удараў, сваімі грудзямі на брызгі вады разбіваючы глыбы. Па-ветра стагнала, і хвалі пад грохат і гул пагібалі так горда, вясё-ла і вольна, пакінуўшы думкі аб смерці!

I я быў вясёлы і горды. I мне пачуцця волі хваля, налюнуў-шы, ўпалыя грудзі высока ў гару падымала, змываючы з сэрца ўсю ціну. I ўсё, што ў ім спала глыбока, тады прабудзілася разам, зрабілася цэльным, магутным. I чуў я, свабодны і моцны, так, чуў, што і я чалавек!

Мінулася грозная бура, а мора дасюль яшчэ б'ецца. Ў бяз-межным свінцовым абшары ўздымаюцца дзе-нідзе хвалі, ідуць без надзеі, без волі, панура да берага люнуць, аб скалы удараць бяссільна і згінуць з глухою нудою.

Шкада мне вас, шэрыя хвалі, шкада ўсёй душой надарва-най, ўсім сэрцам, ужо апусцелым: вы ж - родныя сестры мае!

 

Роберт Асприн, книги, биография, МИФы