ПЕРСІДСКІЯ ПЕСНI

Я ўсё забыў на свсце і ведаю адно:

Зюлейка маладая, што старае віно.

Я ўжо упіўся ёю, — цяпер віном уп'юся...

Паглядзім, хто хмяльнейшы: Зюлейка ці яно?

 

* * *      

 

Празрыстым пакрывалам ты агарнула твар.

Яна — як поўны месяц сярод правідных хмар.

Праглянь, мой месяц мілы, зірні мне ясна ў вочы,

Каб не ляжаў на сэрцы маркотных дум цяжар.

 

 1915


биография композиторов, реферат на тему русской музыки