ЯПОНСКІЯ ПЕСНI

Ах, як спявае

Сінявокая птушка

     Ў муках кахання.

Сціхні, птушачка, сціхні,

Каб не тамілася я.

 

   * * *    

 

     Мілая, згадай:

Веяла цёплай вясной,

     I вішні цвілі.

Калыхнуў я галіну, —

Белы цвет асыпаў нас.

 

  * * *    

 

     Дзіўна кволыя,

Ірдзяныя, жоўтыя,

     Сіняватыя

Лісточкі асеннія

Крыюць ядвабам шляхі.

 

  * * *

 

     Ўсё знікае

I следу нат не кіне,

Як шэры попел

Ад чорнага агнішча,

Развеяны вятрыскам.

 

1915


Инфа по баням – вселенский масштаб, креативность