ІСПАНСКІЯ ПЕСНI

Яснавокая Аніта

Разгарнула веер чорны

I схавала срога тварык

Ў кружаўных яго узорах.

 

У айцоў базыліянаў

Ночы я сядзеў бяссонны,

Ўсё вучыўся звёздачоцтву.

Вось яно, прыцьменне сонца!

 

          ----------         

 

Донна Клара твар закрыла

Чорным веерам сувора,

І сказаў адзін гідальга:

«Цяжка ў час прыцьмення сонца».

 

          ----------         

 

«Найяснейшая сіньёра.

Правялебнейшая донна,

Донна Клара, донна Клара,

Загубілі вы мяне!

Ах, без вас і дзень, як поўнач,

3 вамі — поўнач, быццам дзень.

Донна, донна! Вы узялі

Ад маіх слядоў зямлі

І зрабілі нагаворы

3 чарадзейных чорных кніг». -

- «Паважаны кабальера,

Дон Фернанда, дон Фернанда,

Я усе свае гады

Жыла добрай хрысціянкай

I не ўмею варажыць.

У мяне другія чары:

Косы чуць не да кален,

Вочы, быццам тыя зоры,

Твар, бялейшая за снег».

 

1915