РУСКАЯ ПЕСНЯ

Сёння дзень у нас светлы, радасны –

Ўваскрасенніца самаго Хрыста.

Я, дзяўчынушка, ў карагод пайшла

Ды са ўсімі там павіталася.

Ах, са ўсімі там павіталася,

Я са ўсімі цалавалася,

Толькі з мілым пастыдалася.

А не мала раньш у нас было

Разам ночак пераседжана,

Слоў салодкіх перамоўлена,

Ў вусны горача цало...

Да эх, цалована.

 

1915