УКРАІНСКІЯ ПЕСНI

У каго ты, дзяўчынанька, тварай удалася?

Ці то ў бацьку, ці то ў матку, ці ў суседа Яся?

          ----------         

Стаў хлапчына ля дзяўчыны, каламыйку грае,

На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае.

Ды не так ён на істужкі, як на тыя вочы,

Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы.

          ----------         

Слічна Галя Васілёва, слічна ды прыгожа:

Вочкі ясны, сама красна, як поўная рожа...

          ----------         

А чаго ж там на  вуліцы так сабакі брэшуць?

Йдзе Мікіта, а падкоўкі ажно іскры крэшуць...

 

1915