3 Й.-Л. РУНЕБЕРГА ПАВО

Блізка горнай рэчкі Сарыярві

Жыў сабе ла гаспадарыў Паво.

Меў ён жонку і дзяцей з асьміну,

Разам з імі і гараў і сеяў,

А пасля еў хлеб запрацаваны.

Толькі ж раз вясной дажджы як люнуць,

Скрозь руччы, узяўся снег вадою -

I палову руні з поля змыла;

Улетку каласы пабіла градам,

Рэшту — ўвосень маразы згубілі.

Аж галосіць гаспадыня Паво:

«Прыдзецца нам з торбай пацягацца,

Пад ваконнем сораму набрацца,

Паміраці або жабраваці».

I тады прамовіў жонцы Паво:

«Памяшай муку з карой таўчонай;

Загару глыбей я нашу ніву,—

Перабудзем так да ураджаю».

I яна муку з карой змяшала,

Загараў глыбей сваю ён ніву,

Пакупіў сямян, прадаўшы оўцы.

Вось растануў снег вясной на полі,

Але руні болей не пашкодзіў.

Ўлетку бура з градам праняслася,

Але не пабіла збожжа Паво.

Маразы ізноў былі пад восень.

Толькі ж ніва Паво ўжо наспела.

I сказала, жыта зжаўшы, жонка:

«Вось калі мы пажывём выгодне.

Годзі нам мяшаць муку з карою, —

Можна чыстага пад'есці хлеба».

I тады прамовіў жонцы Паво:

«Зноў змяшай муку з карой таўчонай,

Бо памёрзла ніва у суседа».