3 А.-Ф. АРВЕРА САНЕТ

Я тайну ў глыбіні душы хаваю,

Ў жыцці мінушым вечную любоў.

Няма у ёй надзей, няма і слоў.

Аб ёй не чула тая, што кахаю;

Уваг яе к сабе я не звяртаю;

Я ўсцяж адзін, хаця б і з ёй ішоў;

I я нічога да канца гадоў,

He смеючы прасіць, не атрымаю.

I хоць ласкавасць Бог надаў да ёй

Яна прастуе пуціной сваёй

І шэпт маёй любві не пачувае.

Калі ж, душою срогая, спаткне

Ёй поўны гэты верш, - яна шапне:

«Хто ж тая жэншчына?» — і не ўгадае.