3 А. ПУШКІНА

Сяджу я ў турме за рашоткай гады.

Узросшы на волі арол малады,

Друг сумны мой, машучы моцным крылом,

Крывавую страву клюе пад акном.

 

Клюе і кідае, глядзіць ён ў акно

I нібы задумаў са мною адно.

Завёць мяне крыкам, паглядам сваім

I хоча прамовіць: «Давай уляцім!

 

Мы — вольныя пціцы! Пара, брат, пара!

Туды, дзе за хмарай бялее гара,

Туды, дзе сінеюць марскія края,

Туды, дзе гуляем... сам вецер ды я».

 

1915-1916