АЗРА

Кожны вечар ля крыніцы,

Дзе вада дзюрчыць, плюскоча,

Упярод і ўзад хадзіла

Доч прыгожая султана.

Кожны вечар ля крыніцы,

Дзе вада дзюрчыць, плюскоча,

Малады стаяў нявольнік

I марнеў штодня ўсё болей.

Раз яна ў яго паціху,

Затрымаўшыся, спытала:

«Як завуць цябе, дзе край твой

Ды з якога ты народу?»

Адказаў нявольнік: «Клічуць

Магаметам з Іемена,

А народ мой — тыя Азры,

Што канаюць ад кахання».

 

1909