НАД МАГIЛАЙ МУЖЫКА

Спі, бядак! Накпілась доля над табою:

Ты рабіў, а ўвесь здабытак твой - труна;

Ўсё жыццё свае змагаўся ты з зямлёю,

Але ўрэшце ўсё ж асіліла яна!

Над табой пласт гліны цяжкай наваліла,

Грудзі ўпаўшыя прыціснула пяском...

Дык скажы ты мне, халодная магіла:

Для чаго ж змагаўся цягам ён з жыццём?