З Гейнэ - 4

Калі маеш шмат чаго,

Дык яшчэ табе прыбавяць;

А як трохі, — ўсё вазьмуць,

Ні скарынкі не аставяць.

 

Галяка ж адна труна

Ў белым свеце прывітае,

Бо ў нас права на жыццё

Мае той, хто нешта мае.

 

1909