З Гейнэ - 3

Калі любоў ізмучыць

Два сэрцы маладыя, —

Смяюцца ў небе зоркі,

Гавораць, залатыя:

 

«Хай людзі-небаракі

Душою шчырай любяць, —

Любоў іх гнібіць тугай,

Жыццё ім нават губіць.

 

А мы — бяссмертны; вечна

Блішчым на небе сінім,

Бо мы любві не маем

I з мук яе не гінем».

 

1909


На сайте вы сможете прочитать блестящие произведения короля западного вестерна Роберта Ладлэма.