З Гейнэ - 2

Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну,

Ёй іншы да сэрца прыпаў,

А іншы той іншую любіць

І мужам яе хутка стаў.

За першага, хто ні спаткаўся,

Дзяўчына са злосці ідзе.

Дзянюк жа марнее і губіць

Жыццё маладое ў нудзе.

Старая ўжо гэта гістор'я,

Хоць новаю будзе ўсягды.

Як з кімі здарыцца — напэўне

Сэрца разаб'е ім тады...