3 ГЕЙНЭ

Ў паўночным краю на кургане

Сасна адзінока стаіць,

Абкутаўшысь лёдам і снегам,

Як белай адзежынай, спіць.

 

I бачыць у сне яна пальму,

Што ў дальняй паўдзённай зямле

Самотна стаіць і нудзьгуе

На спаленай сонцам скале.

 

1909