3 Ю. СВЯТАГОРА ДЗВЕ ПЕСНІ

Я палямі іду на чужой старане;

Светла зоркі глядзяць у глухой вышыне,

Ды у цёмных садах каля самай ракі

Загарэлісь адзін за адным аганькі.

Нехта рэчкай плыве — плюск ідзе над вадой, —

Звонка песню пяе нейкай мовай чужой.

Я палямі іду, і нявесела мне,

І гаруе душа у чужой старане.

Але гляну навокала: тая ж зямля,

Як і ў родным краю, разлягліся паля,

Тыя ж зоркі гараць у глухой вышыне

На чужой старане.

А як песню пачуў, што над рэчкай звініць,

Хваляй вольнай, жывой з-за курганаў бяжыць, —

Я пазнаў чагось свойскага многа у ей:

Калісь чуў гэта ў песнях старонкі сваей...

Гэтак льюцца яны, гэтак ціха дрыжаць

I, паўнюткі нуды, горка плачуць, звіняць...

I, збудзіўшысь душой, чую ўжо з-над ракі,

Хоць і ў мове чужой сэрцу гук дарагі.

Ціха поле.м іду я і думаю ў мгле:

Людзі тыя ж і тут, што ў маей старане;

Іх здалёку агні мяне квапяць, завуць, -

Так жа любяць яны, так жа песні пяюць.

Людзям гэтым чужым у далёкім краю

Я радзімую песню спяю.

Я палямі іду на раку к аганьку,

Гулка песню у родным пяю языку.

Льецца, льецца яна, жаласліва звініць.

Поўна скаргі, трывог над палямі ляціць...

I ніхто на рацэ не шуміць, не плыве,

I маркотную песню ніхто не пяе, —

Бо, збудзіўшысь душой, чуюць там з-за ракі.

Хоць і ў мове чужой, сэрцу гук дарагі!..

 

1909