КРЫТЫКУ

Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,

Каб лепей скрыдлы разглядзець:

Ударыўшы, памне іх сець,

I яркі пыл сатрэ няспрытная рука.