НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

На такім жа ўзроўні, як і раннія творы, лічыў Багда-новіч, напісана і паэма «Адвечная песня», «гэтая пацерка з невялічкіх гутарак-вершаў», якая «зусім збіваецца на «Жалейку». Да таго ж, «найслабейшым бокам паэмы» быў «грубы сімвалізм, прыпамінаючы дзе-якія кепскія месцы з твораў расійскага пісьменніка Л. Андрэева» (2, 97). На «Адвечнай песні» паэт хоць і не затрымаўся, але «вершаў цаліком добрых з боку формы ў Купалы і цяпер яшчэ не шмат, да таго ж і змест іх не адзначаецца асаблівай глыбінёй і надзвычайнасцю, складаючыся з старых грамадзянскіх і горкаўскіх матываў ды з водгукаў так званага «мадэрнізму» (2, 97). Але ж гаворка тут ішла пра зборнікі «Жалейка» і «Гусляр», якія сталі нацьія-нальнай класікай, гонарам нацыянальнай культуры! I рап-там — такая стрыманасць у ацэнках іх эстэтычнага ўзроўню, мастацкай дасканаласці.

Чаму ж крытыку здаліся «нядбалымі» радкі «Спалі вас, песні, дым(?) чырвоны(?)», «Гарыста яна» (Беларусь.— М. М.), «Барабаніў плуг»? Чаму ў вершах «За годам год», «Гусляр», «Знямога» ім убачылася сэнсавая невыразнасць, цьмянасць, нейкае «барматанне цёмнага загавору», уяўная глыбакадумнасць? Ды таму, што як крытык у сваіх патрабаваннях ён якраз зыходзіў з эстэ-тычных норм культурна-гістарычнай школы. А яна адда-вала перавагу рэалістычным формам узнаўлення жыцця, стрымана ставілася да суб'ектыўнага пачатку. Умоўнасць, гіпербалізацыя — усё гэта лічылася чымсьці штучным, надуманым, далёкім ад сапраўднага мастацтва. У адпа-веднасці з такім аднабаковым, вузкім разумением сут-насці літаратуры «дым» і сапраўды не мог быць «чырво-ным», а тым болей не мог «паліць», Беларусь не ўспры-малася гарыстай, а плуг не павінен быў барабаніць, бо ралля мяккая. Як бачым, метафарычная вобразнасць,  умоўныя формы адлюстравання не прымаліся ў разлік.

Вершы са зборнікаў «Жалейка», а тым болей з «Гусляра» — гэта паэзія суб'ектыўнага ладу, лірыка суб'ек-тыўнага настрою, індывідуальна-непаўторны, адметны вобраз аб'ектыўнага свету. I таму яны, вершы, здаваліся крытыку аднастайнымі, у чымсьці падобнымі. У іх было мала выхаду да аб'ектыўнага, да канкрэтных з'яў жыцця. Цікавасць жа да мастацкага твора ў прадстаўнікоў культурна-гістарычнай школы грунтавалася на тым, як поўна, як усебакова, вычарпальна выяўлялася ў творы псіхалогія грамадства.

Адсюль зразумела, чаму філасофска-заглыбленая, метафарычна-ўскладненая лірыка таксама расцэньвалася як неперспектыўная, няплённая.

А вось тыя творы, дзе панавала стыхія жыццепа-добнага рэалізму, траплялі ў лік бясспрэчных дасяг-ненняў. Яскравы прыклад — разгляд творчасці паэта-селяніна С. Д. Дрожжына. М. Багдановіч даволі высока ацэньвае С. Дрожжына менавіта за тое, што ў сваіх вершах ён аддаваў перавагу рэалістычным малюнкам, праўдзіва ўзнаўляючы паўсядзённае, звычайнае, простае жыццё, жаданні працоўнага селяніна. Яны, жаданні, вель-мі натуральныя, зразумелыя: гэта пачуццё задаволенасці ад добра зробленай справы, ад своечасова сабранага ўраджаю, радасць вяртання дадому, дзе гаспадара чакае клапатлівая жонка, якая ўмее стварыць утульнасць у сялянскай хаце:

...Хозяйка с ведром,

Обутая в лапти, в посконном кафтане

И в красном платке, с загорелым лицом,

К колодцу лошадку поить выбегает.

Хозяин ее из сохи выпрягает,

Неспешно и весело в избу идет.

За печкой сверчок свою песню стрекочет,

А старая мать у стола уж хлопочет,

И в чашке горячие щи подает (2, 136).


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17