НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Гадавы агляд часопіса «Украинская жизнь» (1915, № 1 —12) цікавы тым, што М. Багдановіч вельмі пэўна выяўляе тут сваю падтрымку «национальной украинской точки зрения», якая праводзілася рэдакцыяй. Вартасць апублікаваных матэрыялаў — «цельность и строгая выдержанность своей национальной позиции, осведомленность в фактическом материале, корректность по отношению к идейным противникам» (гл. с. 394—395). Найболей высока ацэнены аўтарам агляду публіцыстычны аддзел ча-сопіса, а сярод канкрэтных матэрыялаў — артыкулы С. Пят-люры і М. Грушэўскага. Імёны прыгаданых тут і некаторых іншых дзеячаў украінскага нацыянальнага руху і ўкраін-скіх пісьменнікаў (У. Віннічэнка) да апошняга часу, як вядома, у станоўчым плане не называліся, а творы іх былі забаронены. Вось чаму меркаванні і ацэнкі М. Багдановіча ўяўляюць бясспрэчную цікавасць для беларускіх і ўкраінскіх гісторыкаў літаратуры. Так, рэцэнзуючы Збор твораў У. Віннічэнкі ў 8 тамах у перакладзе на рускую мову, М. Багдановіч імкнецца вызначыць ідэйна-мастацкую дамінанту, індывідуальную непаўторнасць, асаблівасці стылёвай манеры пісьменніка. Віннічэнка схільны ставіць значныя сацыяльныя і этычныя праблемы, не згладжваючы іх вастрыні. Ен «поўны любові да новага жыцця», і ягоная любоў аплоднена сацыяльным пачуц-цём. Віннічэнка — не рэзанёр, а мастак, які аддае перавагу пластычнаму, шматфарбнаму ўзнаўленню жыцця. Тэматычныя абсягі яго тзорчасці шырокія — «он рисует революционеров, тюремную жизнь, побеги, эмиграцию, изображает украинское крестьянство, украинскую интеллигенцию» (гл. с. 407). I ўсюды праяўляецца буйны пісьменніцкі тэмперамент.

Сярод іншых літаратурна-крытычных матэрыялаў прыцягвае ўвагу і водгук на вершаваны раман «Елена Деева» Любові Сталіцы. Ацэнка гэтага твора М. Багдановічам рэзка крытычная: яму ўласціва кампазіцыйная нязладжанасць, фабула неразвітая, слаба распрацаваны характеры герояў. Каштоўнасць рэцэнзіі, аднак, у тым, што яе аўтар прадэманстраваў гнуткі, дыялектычны пады-ход да мастацкай з'явы, паглядзеў на творчасць пісьмен-ніка ў развіцці, убачыўшы тое новае, што з'явілася ў працэсе пошукаў. Так, калі папярэднія вершы Л. Сталіцы рабілі ўражанне чагосьці штучнага, выпакутаванага, дык «Елена Деева» — крок наперад: тут з'явілася жывапіс-г насць, шматфарбнасць. «Она влюблена в краску и цвет и умеет находить для воспроизведения их нужные слова» (гл. с. 403). А яшчэ паэтэса пачала паспяхова выкарыстоўваць багатыя, свежыя асанансы, якіх руская паэзія яшчэ не бачыла. Станоўчым момантам творчых пошукаў аўтаркі рамана з'явілася выкарыстанне «словесного параллелизма», запазычанага з вуснай народнай творчасці. А гэты факт уяўляўся асабліва каштоўным крытыку.

Аблічча Багдановіча як беларускага крытыка най-больш поўна выявілася ў артыкулах, прысвечаных сучаснай яму беларускай літаратуры, такіх, напрыклад, як «Глыбы і слаі», «За тры гады» і інш. Зварот да жывога літаратурнага працэсу спрыяў таму, што Багдановіч болей рашуча пераадольваў абмежаванасць культурна-гістарычнай школы. Празмерна жорсткая арыентацыя на метадалогію гэтай школы якраз і перашкодзіла Багда-новічу адразу ж даць аб'ектыўную ацэнку ранняй твор-часці Я- Купалы. Крытык хоць і гаворыць пра моц «жыц-цёвых сокаў», «смеласць, жыццёвую сілу» Купалы, але такая характарыстыка не пацвярджаецца аналізам. Баг-дановіч толькі называе адзінкавыя дасканалыя вершы паэта. Затое крытычныя закіды ў адрас аўтара «Жалейкі» даюцца шырока, разгорнута. Багдановіча не задавальняла пераймальнасць і невысокі мастацкі ўзровень ранніх купалаўскіх твораў, іх тэматычная аднастайнасць: «напі-саныя пад «Бурачка», залішне расцягненыя, слаба апра-цаваныя з боку формы і мовы, яны ўвесь час перапявалі некалькі адных і тых жа тэм» (2, 96). Ды і глыбокая думка ў вершах Купалы быццам бы з'яўлялася рэдка.

З'яўлялася яна, зараз жа і знікала. Інакш кажучы, адзін-кавыя ўдачы паэта толькі падкрэслівалі «агульную сла-басць вершаў» (2, 96).


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17