НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Заслуживают внимания и материалы, помещенные в конце книги и дающие сведения об издательской деятельности Некрасова и о ходе болезни, сведшей его в могилу» (2, 433).

На жаль, крытычныя нататкі і рэцэнзіі М. Багдановіча на кнігі навукова-папулярнага жанру і да апошняга часу ўсё ж недаацэньваюцца беларускімі літаратуразнаўцамі, зыходзячы, пэўна, з тых меркаванняў, што тут пераважае не літаратурны матэрыял. Калі ж мы возьмем пад увагу сувязь Багдановіча-крытыка з традыцыямі культурна-гістарычнай школы, дык падобная аргументацыя адпадзе сама сабою. Апрача таго, і ў водгуках на гістарычныя ці сацыяльна-палітычныя працы выразна праявілася шматграннасць таленту Багдановіча, шырыня і разнастайнасць яго творчых інтарэсаў.

Што ж датычыць недастатковай увагі з боку даследчыкаў да рэцэнзій Багдановіча, прысвечаных рускай літаратуры, дык вытлумачэнне гэтай з'явы трэба шукаць у не-Распрацаванасці праблемы беларуска-рускіх сувязей у галіне літаратурнай крытыкі. Рэцэнзіі, водгукі М. Багдановіча на выданні мастацкай спадчыны К. Рылеева, Я- Ба-Ратынскага, А. Адоеўскага, Д. Веневіцінава, на творы С- Дрожжына, В. Брусава — гэта цікавая старонка гісторыі творчых сувязей дзвюх літаратур.

У дадзеным томе чытач знойдзе. шэраг літаратурна-крытычных матэрыялаў, якія перадрукоўваюцца з газеты «Голос» за 1914—1916 гг. і якія фактычна яшчэ невядомыя шырокай грамадскасці. Паводле жанравай прыналежнасці — гэта ў асноўным рэцэнзіі і водгукі на руска-моўныя выданні. Каштоўнасць новых матэрыялаў у тым, што яны ўносяць даволі змястоўныя штрыхі ў творчы партрэт Багдановіча-крытыка, пашыраюць ранейшыя ўяўленні аб накірунку і абсягах яго прафесійных інтарэсаў.

Так, у рэцэнзіі на першы нумар «Ежемесячного журнала» за 1914 г. М. Багдановіч характарызуе «рост народной интеллигенции, отлагающейся в недрах крестьянства и рабочего класса» як адну з найболей усцешных з'яў тагачаснага грамадскага жыцця Расіі. Прыгаданы часопіс якраз і закліканы быў забяспечваць духоўныя запатра-баванні новага пласта рускай інтэлігенцыі. Рэцэнзент з задавальненнем гаворыць пра багацце літаратурнага матэрыяла на старонках новага выдання, ухваляе шыры-ню творчай арыентацыі часопіса, дзе на роўных супра-цоўнічаюць прадстаўнікі «рэалістычнага» кірунку (сярод аўтараў «к сожалению, отсутствует Короленко») і пры-хільнікі «мадэрнізма», «художественная ценность творчества которых наименее оспорима» (гл. с. 341). Водзыў цікавы шмат у якіх адносінах. Ён дае нагляднае ўяўленне і аб удасканальванні прафесійнага майстэрства Багданові-ча-крытыка, які мог у лаканічнай форме даць змястоўную ацэнку складаных літаратурна-мастацкіх з'яў, і аб эвалю-цыі яго светапогляду, эстэтычных густаў і сімпатый. Пры-хільнае стаўленне рэцэнзента да пісьменнікаў «мадэр-нісцкай» арыентацыі яс.крава пацвярджае справядлівасць сказанага. Шматзначна гучыць і заўвага наконт В. Г. Караленкі. Напэўна, М. Багдановіч усведамляў маштаб та-ленту выдатнага мастака-гуманіста, яго ролю ў тагачаснай складанай літаратурна-грамадскай і палітычнай сітуацыі, бо адсутнасць імя пісьменніка сярод супрацоўнікаў часопіса ўспрымалася як з'ява непажаданая.


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17