НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Асабліва важны ў сістэме разважанняў даследчыка вывад аб тым, што рэвалюцыйная сітуацыя стварыла «дотоле невиданное явление» — новы тып інтэлігенцыі, інтэлігенцыі народнай. М. Багдановіч, безумоўна, бачыў наяўнасць у Заходнім краі культурнага класа. Але клас гэты толькі сутыкнуўся з народам, а вось тыя прад-стаўнікі інтэлігенцыі, якія згрупаваліся вакол газеты «Наша ніва», «выросли в народе, от народа не оторвались, им известны народные нужды и народные язвы, близка психика народа; они знают народ, и народ знает их,— знает и верит им» (2, 123). М. Багдановіч выказаў бяс-спрэчную ўпэўненасць у тым, што нацыянальна-культурны рух на Беларусі, адчуўшы — дзякуючы рэвалюцыі — надзейную глебу, мае багатую перспектыву. У гэтай патрыятычнай, асветнакультурнай працы менавіта мастацкай літаратуры павінна належыць значнае месца.

Многае зроблена М. Багдановічам і ў галіне літаратурнай крытыкі. Яго пяру належаць шмат артыкулаў, чататак, рэцэнзій, творчых партрэтаў. Прычым аб'ектам рэцэнзавання былі не толькі мастацкія творы, але і кніп на гістарычныя, сацыяльна-палітычныя тэмы, даследаванні па фальклору, этнаграфіі, музыцы. Не абмінаў сваёй увагай М. Багдановіч і краязнаўчыя выданні, даведнікі, адрасаваныя экскурсантам, зборнікі архіўных і эпісталярных матэрыялаў, кнігі па бібліяграфіі. Выхад Багдановіча-крытыка за межы ўласна мастацкай літаратуры тлумачыўся не толькі традыцыяй рускага дарэвалюцыйнага друку, у якім шырокае, аператыўнае асвятленне атрымлівала культурная «прадукцыя», але і этычнымі пастулатамі культурна-гістарычнай школы. Школа актыўна прапагандавала ўсе роды і віды, жанры і формы слоўнай творчасці, усё, што несла канкрэтныя веды і задавальняла духоўныя, інтэлектуальныя запатрабаванні чалавека. Культурна-гістарычная школа аддавала перавагу тым ведам, якія атрыманы вопытным шляхам. Адсюль зразумела, чаму так высока цаніліся дакументальныя жанры, даведачны, статыстычны матэрыялы, архіўныя звесткі. I той жа «Путеводитель по Галиции и ее курортам», заснаваны на дакладных дадзеных, меў пэўнае пазнавальнае, гра-мадска карыснае значэнне, як і «Музыкальный словарь» Ю. Энгеля ці іншыя навукова-папулярныя кнігі. Багдановіч-рэцэнзент глядзеў на падобныя выданні як на з'яву культурна-асветнага характару. Дабіваючыся таго, каб адрасаваныя шырокаму чытачу кнігі былі змястоўныя, Багдановіч адначасова звяртаў увагу і на форму падачы матэрыялаў. Вось адзін з найболей тыповых фрагментаў, узятых з водгуку на кнігу М. М. Нікольскага «Древний Вавилон» (1913). Яе каштоўнасць крытыку бачылася ва ўдалым спалучэнні глыбокага зместу і папулярнасці вы-кладання. I далей: «Все это изложено хорошим языком, при почти полном отсутствии иностранных слов, что делает книгу доступной для всякого рядового читателя. Много помогут ему и прекрасно подобранные рисунки; исполнены они, впрочем, довольно посредственно. Общая внешность книги хороша» (2, 387).

На архіўныя матэрыялы, на перапіску канкрэтных асоб М. Багдановіч глядзіць як на вельмі аўтарытэтныя крыніцы вывучэння эпохі, бытавога асяроддзя, умоў жыцця і працы М. А. Някрасава, А. П. Чэхава. Сярод «дзелавых» лістоў, змешчаных у зборніку «Архив села Карабихи», «наибольший интерес представляют те, которые имеют какое-либо отношение к издававшимся Некрасовым журналам, напр. письма Салтыкова и в особенности Л. Н. Толстого. В этих последних освещены первоначальные шаги Льва Николаевича на литературном поприще, изложен интереснейший план издания военного органа, задуманного Толстым, есть оценки тогдашней журналистики и т. д.


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17