НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Трэба гаварыць аб сапраўднай навуковас'ці гэтай канцэпцыі, улічыўшы 'заўвагу, якую зрабіў М. Багдановіч, характарызуючы інтэлігенцыю як «людзей, нясушчых сваю свядомасць на карысць простата народа нават і проці ўласкага інтарэсу» (тут і далей выдзелена мной.— М. М.) (2, 113). «Проці ўласнага інтарэсу» — тэта адзін з тэзісаў, які ўносіць істотныя карэктывы ў разумение заканамернасцей развіцця літаратуры. Калі інтэлігенцыя належала да прывеліяванага сацыяльнага саслоўя, дык як яна магла абараняць інтарэсы простата люду, а тым болей ствараць праўдзівую літаратуру аб жыцці і працы гэтага ж народа? Менавіта здольнасць інтэлігенцыі ўзнімацца вышэй уласных класавых, саслоўных інтарэсаў і з'явілася адной з прычын таго, што створаная ёй літаратура, паасобныя творы былі блізкія, зразумелыя народу.

У сваіх ацэнках беларускай літаратуры пачатку XIX ст. М. Багдановіч не паграшыў супраць гістарычнай праўды, не перабольшыў рэальных заслуг тых, перш за ўсё польскіх пісьменнікаў, вучоных-археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, якія шчыра ставіліся да справы адраджэння беларускай пісьменнасці. Ен з удзячнасцю гаворыць пра ўсіх прыхільнікаў беларускага народа. Сярод тых, чые заслугі перад Беларуссю высока ацэньваюцца М. Багдановічам, у нарысе прыгаданы Чачот і Зянькевіч, Рыпінскі, браты Тышкевічы, Кіркор, Нарбут, Ярашэвіч, Даніловіч, Ліндэ, Чарноўская, Шыдлоўскі, Фалютынскі, Мухлінскі і г. д. «На страніцах журналаў пачалі з'яўляцца беларускія казкі і песні, у апавяданнях з краёвага жыцця ўвесь час спатыкаліся беларускія выразы, іншы раз гутаркі дзе-якіх асоб пераказваліся нават цаліком па-беларуску, а адсюль ужо недалёка і да чыста беларускіх твораў» (2, 115).

Вядома, як аб'ектыўны гісторык літаратуры М. Багда-новіч не мог усе гэтыя творы без агаворак аднесці да ўласна беларускай нацыянальнай літаратуры, хоць і адда-ваў даніну глыбокай павагі іх аўтарам. Не мог не толькі таму, што напісаны яны пераважна на польскай мове. Не менш істотным фактарам у аргументацыі даследчы-ка была ідэалагічная скіраванасць твораў, адпаведнасць іх зместу карэнным сацыяльным і нацыянальным інтарэсам беларускага народа. Тут М. Багдановіч зрабіў значны для свайго часу крок у навуковым абгрунтаванні прынцыпаў народнасці літаратуры. Польскамоўныя творы з асобнымі беларускімі выразамі, мясцовымі ўкрапінамі «не маглі мець колькі-небудзь паважнага значэння, бо караніліся не ў шырокіх грамадзянскіх патрэбнасцях, а ў прыхільным душэўным настроі гуртка асоб, зросшыхся з польскай ці іншы раз расійскай культурай, да народа ж гэтыя творы бадай што не даходзілі за-для гэтага аўтары іх марыць не маглі аб праўдзівым здавальненні духоўных патрэб чытачоў ці аб развіцці беларускай культуры» (2, 115). Такім чынам, М. Багдановіч прыйшоў да выразна акрэсленай і значнай у тэарэтыка-метада-лагічным плане высновы, паводле якой літаратура можа вырастаць толькі з шырокіх грамадскіх патрэб і паспяхова развівацца толькі ў нацыянальных формах, толькі на сваёй нацыянальнай мове. Даследчык не адмаўляе ролі суб'ек-тыўнага фактару, суб'ектыўных памкненняў пэўных са-цыяльных груп, але вызначальную ролю ўсё ж прызнае за грамадскімі, сацыяльнымі фактарамі. Мастацкі твор, калі яго змест увасоблены не ў нацыянальнай моўнай форме, не можа прэтэндаваць на «праўдзівае здавальненне духоўных патрэб чытачоў», а аўтары такіх твораў не могуць лічыць сябе стваральнікамі нацыянальнай культуры.

Сваё далейшае абгрунтаванне ідэя народнасці атрымала ў артыкуле «(Новый период в истории белорусской литературы)». Разам з тым большую акрэсленасць набылі тут і погляды М. Багдановіча на аб'ектыўныя закана-мернасці станаўлення прыгожага пісьменства. Зыходным момантам пры вызначэнні новага перыяду гісторыі беларускай літаратуры даследчык абраў такую значную падзею ў грамадска-палітычным жыцці Расіі, як рэвалюцыя 1905 года, якая зрабіла «глубокий переворот в психике народных масс». Рэвалюцыйны рух паставіў перад грамадствам шэраг новых актуальных пытанняў. «Создалось горячее стремление разобраться в событиях, раздвинуть поле своего зрения, а следовательно, создался громадный спрос на идеологические ценности. В это время белорусское.печатное слово сделалось настоятельной необходимостью и быстро получило небывалый размах» (2, 121). Як бачым, М. Багдановіч паслядоўна право-дзіць думку аб прадвызначальнай ролі аб'ектыўных грамадскіх фактараў на развіццё літаратуры, на якаснае яе ўзбагачэнне. Новы этап беларускага прыгожага пісь-менства народжаны самім жыццём, паступальным рухам гісторыі.


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17