НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Багдановіча-даследчыка ў аднолькавай ступені цікавілі прычыны і росквіту, і духоўнага заняпаду грамадства, што адпаведна адбівалася і на ўзроўні тагачаснага пісьменства. Адной з прычын летаргіі беларускага нацыянальнага жыцця было тое, што Літоўская дзяржава, звязаная уніяй з Польшчай, страціла ў значнай ступені сваю самастойнасць, прывеліяваныя класы дэнацыяналізаваліся. «Лишенный классов, крепких экономически и культурно, придавленный крепостной зависимостью, белорусский народ не только не мог продолжать развитие своей культуры, но не был в состоянии даже просто сберечь уже добытое раньше. Лишь основные, первоначальные элементы культуры (вроде языка, обычаев и т. п.) удержал он за собою, а все остальное... было ассимилировано, вобрано в себе польской культурой и с тех пор фигурирует под польской этикеткой, будучи по существу белорусским» (2, 219).

У сістэме разважанняў М. Багдановіча, як бачым, не толькі па-ранейшаму актыўна прысутнічаюць грамадска-палітычныя фактары, але і з'явіліся тэрмін «клас», паняцці «класавая барацьба», «эканамічная самастойнасць», «прыгонніцкая залежнасць» як моманты, якія таксама ўплываюць на духоўнае развіццё грамадства. Toe, што Багдановіч-даследчык паспяхова выкарыстоўваў складаныя сацыялагічныя паняцці Ў працэсе аналізу, сведчыла аб інтэнсіўнай эвалюйыі яго светапогляду.

Устаноўка на высвятленне прычынна-выніковых сУвязей   паміж   літаратурай   і   грамадскімі   падзеямі мэтанакіравана праводзілася М. Багдановічам і ў працэсе аналізу новай беларускай літаратуры. Але даследчык не паўтараў сам сябе, а ішоў далей, уводзіў у сферу сваіх назіранняў новыя з'явы, народжаныя часам. А разам з новымі грамадскімі з'явамі ўтвараліся і новыя паняцці. Так, у артыкуле «За сто лет», дакладней, у невялічкім фрагменце з «нарысу гісторыі беларускай пісьменнасці», М. Багдановіч звярнуўся да разгляду новага беларускага Адраджэння, якое прыпадае на пачатак XIX ст., і, шукаючы вытокі культурна-грамадскіх зрухаў, справядліва ўказаў на тую выключную ролю, якую адыграла Вялікая Французская рэва-люцыя 1789—1794 гг. у абуджэнні грамадска-палітычнага, духоўнага жыцця Еўропы, а ўслед за тым і Расіі. Рэха рэвалюцыйных падзей аказалася даволі моцным, адчувальным. «Нязлічанымі, нявідзімымі пуцінамі прасачываўся яе дух у тагачаснае жыццё, усюды спараджаючы і гуртуючы інтэлігенцыю» (2, 113). Нават у тых народаў, духоўная дзейнасць якіх была цалкам прыдушана, пачалася актыўная праца па нацыянальным адраджэнні. Што датычыць непасрэдна Беларусі, дык погляд аўтара «(Нарыса гісторыі беларускай пісьменнасці)» даволі аб'ектыўны. М. Багдановіч прытрымліваўся строга гістарычных поглядаў на мінулае, не паляпшаючы і не нагаршаючы яго. Ен з горыччу гаварыў пра «надзвычайную слабасць інтэлігенцыі» і «поўную неразвітасць яе беларускіх нацыянальных пачуванняў», вынікам чаго было запаволенае, недастаткова інтэнсіўнае адраджэнне беларускай пісьменнасці пачатку ХіХ ст. «Патроху паміж нашай шляхты пачалі варушыцца новыя думкі, нараджаліся новыя паняцці, з'яўлялася ўвага да простата народа, народа беларускага» (2, 113). Toe, што менавіта «просты народ» стаў разглядацца як галоўны аб'ект увагі з боку нацыянальнай інтэлігенцыі,— прынцыпова важны момант усёй гісторыка-літаратурнай канцэпцыі М. Багдановіча, сведчанне яе дэмакратычнай і гуманістычнай сутнасці.


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17