НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Росквіт XV ст. змяніўся новым заняпадам, які працягваўся доўгі час, а ў XIX ст. зноў пачалося адраджэнне беларускай культуры. Так, М. Багдановіч стварыў цэласны малюнак развіцця беларускага прыгожага пісьменства. У гэтай сувязі асаблівую цікавасць выклікае артыкул «Белорусское возрождение» (1914), у якім размова пераведзена на болей высокі ўзровень: тут разглядаецца ўжо не толькі ўласна літаратура, але і культура, прычым акцэнт зроблены на праблеме яе самабытнасці. 3 гэтай мэтай даследчык робіць шырокі экскурс у гісторыю краін Заходняй Еўропы, падкрэсліваючы аб'ектыўную заканамернасць развіцця беларускай культуры ў суаднесенасці з агульнаеўрапейскім прагрэсам. Агульным момантам у гэтым развіцці аказалася «дробление культур вообще и литератур в частности» (2, 213). Адасабленне роднасных культур, іх крышталізацыя ў самастойныя, цэласныя ўтварэнні была з'явай непазбежнай і гістарычна прагрэсіўнай. «От чешской культуры откалывается словацкая, от сербской — словинская, от польской — кашубская, от русской (великорусской) отслоилась украинская и, наконец, белорусская. Таким образом, перед нами в лице этой последней находится не монстр, не раритет, не уникум, а глубоко жизненное явление, находящееся в русле общеевропейского прогресса» (2, 214-215).

Аб выразнасці светапогляднай пазіцыі М. Багдановіча-даследчыка пераканальна сведчыць той факт, што самабытнасць нацыянальнай культуры справядліва разглядаецца ім у сувязі з фактычным правам кожнага народа на самастойнае развіццё. «Белорусская культура отнюдь не является простым вариантом культуры великорусской. Наоборот, в их лице перед нами находятся два самостоятельных культурных комплекса, с самого же начала росших и развивавшихся независимо друг от друга» (2, 215). Даследчык гаворыць аб тым, што беларуская І руская культуры адрозніваюцца паміж сабою і ў сэнсе бытавых першаасноў, і паводле знешніх уплываў і ўздзеянняў. У пацвярджэнне гэтай думкі аўтар артыкула спасылаўся на «аўтарытэтныя сведчанні праф. Я. X. Карскага», які лічыў, што ўжо ў канцы XIII ст. «белорусская народность выступает сформировавшейся в своих основных чертах, опередив в этом отношении народность великорусскую, которая, таким образом, не могла влиять на процесс возникновения ее» (2, 215). Вось як абгрунтоўваецца Багдановічам тэзіс аб самастойным развіцці беларускай народнасці: «Отсутствие экономических скреп между ними, географические условия, изолировавшие Белоруссию от северо-восточных земель — все это оставляло еще меньше места для какого-либо взаимодействия. Наконец, в том же XIII веке подошли они к государственному распутью, что еще резче обособило их: Белоруссия Целиком оказалась в границах Великого княжества Литовского, а великорусские области сгруппировались вокруг Москвы. С этого времени жизнь обоих данных народов, равно как и исторические судьбы их, надолго утрачивает всякую общность» (2, 215—216).

На працягу доўгага часу сцвярджэнні накшталт таго, што беларуская і руская культуры раслі і развіваліся «независимо друг от друга», а тым болей вывад: «Все это... выдвигало Белоруссию на одно из первых мест среди культурного славянства, ставя ее далеко впереди Московщины — тогдашнего славянского захолустья, питавшегося, как чужеядное растение, духовными соками Белой Руси* (2. 218), выклікалі рашучую нязгоду афіцыйных ідэолагаў, кваліфікаваліся як памылковыя. Вызначальным тут была боязь прынізіць ролю рускага народа і яго культуры. Інакш кажучы, прычыны такога ўспрымання вывадаў даследчыка ляжалі ў сферы палітычнай, ідеалагічнай, а не навуковай. Абаронцы аўтарытэту рускай культуры не разумелі таго, што гаворка тут ішла пра зусім пэўны гістарычны перыяд, і ніхто не збіраўся інтэрпаліраваць вывады аўтара «Белорусского возрождения» на ўсю гісторыю ўзаемаадносін Расіі і Беларусі. Тым болей нелагічна падазраваць у прыхільнасці да ізаляцыянізму М. Багдановіча, аднаго з найболей паслядоўных прапагандыстаў рускай культуры. У сваіх поглядах беларускі даследчык зыходзіў з тых фактаў, якія былі на ўзбраенні вучоных яго часу. А тое, што ён надаваў вялікае значэнне эканамічным, культурным узаемасувязям паміж народам! і не прымаў ізаляцыянісцкіх тэндэнцый, бачна са зместу ўсіх яго артыкулаў, у тым ліку і «Белорусского возрождения». Факт збліжэння «белорусской национальности» з Заходняй Еўропай, «с которой она издавна вела оживленные сношения благодаря связям как географическим, так и экономическим» (2, 217), М. Багдановіч расцэньвае станоўча, бо да выпрацоўкі беларускай нацыянальнай культуры побач з традыцыйнай вёскай далучыўся гандлёвы горад еўрапейскага тыпу. А гэта мела пазітыўныя вынікі. Беларускія землі ў культурных адносінах сталі «передовым форпостом Западной Европы на востоке... Неудивительно поэтому, что в эпоху Возрождения общий умственный подъем, начавшийся на Западе, отразился и в Белоруссии. Ключом забила тут жизнь, шла, причудливо переплетаясь, горячая религиозная, национальная и классовая борьба, организовывались братства, бывшие оплотом белорусской народности, закладывались типографии, учреждались школы с неожиданно широкой по тому времени программой (в некоторых преподавалось пять языков), возникали высшие учебные заведения...» (2, 217).


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17