НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

У артыкуле «Забыты шлях» М. Багдановіч гаворыць пра «паўтарыцельны курс еўрапейскіх пісьменніцкіх на-прамкаў апошняга веку» (2, 167), які прайшла бела-руская літаратура, адбіўшы ў сябе сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм, мадэрнізм. Гэтыя выказ-ванні даўно ўведзены ў шырокі навуковы ўжытак, але на іх варта зірнуць і з пункту гледжання эвалюцыі літара-туразнаўчай метадалогіі Багдановіча, які пад уздзеяннем жывога вопыту беларускай літаратуры апошніх пера-дрэвалюцыйных гадоў станавіўся апанентам культурна-гістарычнай школы. Так, калі Багдановіч загаварыў пра «паўтарыцельны курс», калі беларуская паэзія, няхай «бегла, няпоўна», але адбіла ў сваім паступаль-ным руху сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, натура-лізм, «урэсьце мадэрнізм», дык гэта азначала, што ён узняўся да-болей высокага разумения аб'ектыўных закана-мернасцей развіцця літаратуры. Лагічна, што пры такім падыходзе шмат у чым страчвала свой сэнс ранейшае супрацьпастаўленне, скажам, рамантызму і рэалізму. На-туралізм і нават мадэрнізм таксама не маглі ўжо рас-цэньвацца (успомнім разгляд «Адвечнай песні») як менш каштоўныя ў параўнанні з рэалістычным кірункам. Усе яны мелі законнае права на існаванне і іх неабходна ыло вывучаць. Толькі пры такім аб'ектыўным падыхо-зе да мастацкіх з'яў мінулага і можна было ствараць навуковую «Гісторыю беларускай літаратуры». Даследчыя працы Багдановіча, у тым ліку і артыкул «Забыты шлях», былі не толькі паасобнымі старонкамі маючай быць «Гісторыі». Не менш істотна, што яны з'яўляліся і аб-гРунтаваннем яе тэарэтыка-метадалагічнай асновы, тых зьіходных прынцыпаў, на якіх яна павінна была буда-вацца.

Павышаная   ўвага  даследчыкаў  да   нацыянальнай своеасаблівасці літаратуры, да вуснай народнай творчасці, да фальклорных жанраў узгадавана, як мы ўжо бачылі, культурна-гістарычнай школай. Гэта яе бясспрэчная заслуга. Але і тут Багдановіч не застаўся на ўзроўні апа-лагетыкі прынцыповых палажэнняў школы, а пайшоў далей. Сапраўды, прадстаўнікі школы звычайна ўстрым-ліваліся ад шырокіх тэарэтычных абагульненняў, пазбя-галі навуковай прагностыкі, аддаючы свае сімпатыі вывучэнню зусім канкрэтных праблем. Багдановіч жа сваім артыкулам змадэляваў шлях найболей перспек-тыўнага развіцця нацыянальнай літаратуры, даў яго тэарэтычнае абгрунтаванне.

МІХАСЬ МУШЫНСКІ

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17]