НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Але сапраўднага апагею спрэчка Багдановіча дасягае там, дзе ён звяртаецца да трактоўкі чалавека ў паэзіі Самійленкі. «К людям, к человечеству никогда не уставала возвращаться мысль Самийленко, вернее — она от них почти не отрывалась. Это — предмет его постоянных дум. Однако люди не заслонили от него человека. Напротив, он живет интересами человеческой личности, именно они являются для него мерилом ценности социального уклада, и урезать их во славу какого-либо идола или идеала он не покусился ни разу» (2, 192). Такім чынам, у артыкуле «В. Самийленко» Багдановіч-крытык прыйшоў да сур'ёзных філасофскіх, тэарэтыка-метадалагічных вы-вадаў, зрабіўшы акцэнт на разуменні гуманізму як асновы мастацтва. Чалавечая асоба — «мерило ценности социального уклада», вышэйшая каштоўнасць. Не існуе такіх грамадскіх інстытуцый ці ідэалаў, дзеля дасягнення якіх можна б было ахвяраваць чалавекам.

Аднак чалавек, яго асабістыя інтарэсы і памкненні не супрацьпастаўлены грамадству, чалавек не ставіцца Багдановічам над соцыумам, не ізалюецца ад грамадства. «Но чтобы углубить свою жизнь, чтобы наполнить ее достойным содержанием, необходимо выйти из круга узколичных стремлений, проникнуться интересами более широкого охвата — интересами общественными» (2, 192). Такім чынам, чалавек сам павінен узняцца да разумения свайго высокага прызначэння, свядома стаць грамадскім чалавекам. Можа, Самійленка і не даў багата значных і арыгінальных твораў, дзе б гучала тэма абароны «униженных и угнетенных, поставленных на нижнюю ступеньку общественной лестницы», затое тэма «судьбы украинской нации» вырашалася ім найболей паспяхова. «Это — один из тех мотивов, которые в таком виде и с такой силой никогда не звучали в литературах народов мировых, не знавших национального угнетения. И это — мотив, разработка которого является со стороны национальностей, урезанных в праве на существование, большим вкладом в сокровищницу общечеловеческой культуры» (2, 192).

Вось на якую актуальную грамадска-палітычную і культурна-нацыянальную праблему выходзіў Багдановіч У артыкуле «В. Самийленко». Хоць і разглядаецца тут творчасць украінскага пісьменніка, але фактычна мелася на ўвазе і беларуская літаратура, яе мэты і задачы.

Значнае месца ў артыкуле «В. Самийленко» займае пытанне літаратурных уплываў і іх ролі ў фарміраванні творчай індывідуальнасці пісьменніка. М. Багдановіч прызнае рэальнае ўздзеянне на У. Самійленку «велико-Русской», з аднаго боку, і «древнегреческой и романских литератур», з другога, але ў той жа час ім выказ-ваецца перасцярога супраць магчымага спрашчэння такой складанай з'явы. Ен адзначае, што трэба заўжды ўлічваць апасродкаваны характар уздзеяння літаратурнай тра-дыцыі.

Праблема літаратурных уплываў востра цікавіла М. Багдановіча, бо менавіта ў гэты час ён працаваў над артикулам «Забыты шлях» (1915), у цэнтры якога — роздум аб развіцці нацыянальнай паэзіі, лесе беларус-кай народнай культуры, яе будучыні. Да «Забытага шляху» ўжо не адно дзесяцігоддзе звяртаюцца даслед-чыкі творчасці аўтара «Вянка» і вершаў народна-песен-нага ладу, а яны, дарэчы, друкаваліся разам з артыку-лам у 1918 г. на старонках газеты «Вольная Беларусь» і закліканы былі наглядна прадэманстраваць рэальнае аблічча праўдзівай беларускай паэзіі, якую Багдановіч пачаў раслрацоўваць, паводле ўласнага прызнання, «каля году назад» і якую тут абараняў. «Беларускіх вершаў у нас яшчэ не было — былі толькі вершы, пісаныя беларускай мовай» (2, 168) — вось зыходны момант канцэп-цыі Багдановіча. Беларускія паэты, лічыць ён, каб ната-ліць духоўную смагу роднага народа і ўнесці свой уклад у скарбонку сусветнага мастацтва, павінны былі ства-рыць высокамастацкія ўзоры паэзіі беларускага складу, а фактычна — заняцца «развіццём беларускай народнай культуры» (2, 168). Гэта можа было зрабіць або жыўцом беручы з народных песняў яе леншыя ўзоры, або шляхам творчай вучобы ў народа. Першы шлях — голага перай-мання — не прывядзе да жаданай мэты. Але і другім шляхам можна ісці па-рознаму: падрабляючыся пад на-роднае ці спасцігаючы дух народнай творчасці. Менавіта творчае стаўленне да таго, што створана народам «праз сотні год», абараняе тут М. Багдановіч, хоць, як гаво-рыць ён, на пачатку працы, «пакуль мы робім першыя крокі, трэба нам трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плота, трэба стаць бліжэй да першага з абод-вух спосабаў творчасці» (2, 170). I толькі праз некаторы час, калі будзе назапашаны пэўны вопыт, паэты абяруць другі шлях, шлях стварэння самабытнага, нацыянальна непаўторнага мастацтва, якое і стане укладам у «скарб-ніцу светавой культуры». Зразумела, тут павінен быць улічаны і той вопыт, які ўжо маюць іншыя літаратуры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17