НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Метад эстэтычнага аналізу і быў пакладзены Багда-новічам у аснову даследавання спадчыны Шаўчэнкі. Ім грунтоўна разгледжана паэтыка, асаблівасці структуры, рытмічныя і метрычныя асаблівасці Шаўчэнкавага верша, вытлумачана, чаму пясняр аддаваў перавагу жаночым рыфмам і ў «Кабзару» ахвотна карыстаўся асанансамі, якія некаторыя чытачы ўспрымалі як няўдалыя рыфмы. Такое меркаванне не адпавядала сапраўднасці: «...в употреблении ассонансов точно так же, как и в вопросах метра, Шевченко... ярко проявил и глубокую народность своей поэтической природы и исключительную художественную чуткость» (2, 146).

Такім чынам, пад пяром Багдановіча эстэтычны аналіз пэўнай мастацкай з'явы станавіўся строга навуковым метадам, а паасобная даследчая праца — канкрэтным увасабленнем духу навуковага літаратуразнаўства. Не-здарма Багдановіч пры вывучэнні своеасаблівасці верша выкарыстоўваў нават элементы статыстычнага падліку, каб надаць сваім вывадам пераканаўчасць, пазбавіць іх суб'ектывізму, густаўшчыны. «Для возникновения научной критики необходимо, чтобы все эти... факты были подобраны, систематизированы... и... точные подсчеты. Опираясь на такие неоспоримые цифровые данные, критики бы имели возможность делать выводы» (2, 459).

Аб тым, што М. Багдановіч не зводзіў сутнасць эстэтычнага ў творы да фармальных момантаў, а ацэньваў вор у адзінстве яго мастацкіх вартасцей і сацыяльнага начэння, сведчыць артыкул «Грицько Чупринка». Беларуси крытык высока ацаніў рэдкі, своеасаблівы тып таленту вядомага ўкраінскага лірыка, рухаючай сілай У творах якога быў рытм. «Бесспорно, талант примечательный,— не расхожего образца, а служащий сам ебе образцом,— талант автономный, не имеющий литературной родословной,— талант выразительный, от которого бледнеют дарования сродных поэтов,— талант энергичный,  сильно действующий,  всеми  своими  средствами бьющий в одну точку и потому бьющий с силой исключительной» (гл. с. 320).

Багдановіч прыводзіць шэраг красамоўных прыкладаў У пацвярджэнне свайго вываду. I тым не меней ён лічыць, што талент Чупрынкі — «узкий и несложный», аднабако-вы, бо ў творах яго паўтараюцца адны і тыя ж выяў-ленчыя сродкі і прыёмы, у аснове якіх — рытм. I не толькі чытач, але і сам паэт аказаўся заложнікам рытмічных сіл, якія павялі за сабой аўтара. У выніку Чупрынка вымушаны ўвесь час ахвяраваць зместам дзеля паўна-гучнага, прыгожага слова, дзеля «красивого метра, удачной цезуры». Зусім лагічна, што Г. Чупрынка супраць-паставіў «идее социальности идею личной автономности» (гл. с. 327). Пазбаўленая ж глыбокага зместу, сацыяльнай напоўненасці, паэзія нежыццёвая, а чалавечая асоба па-за грамадствам пазбаўлена магчымасці духоўнага раз-віцця.

У дадатак да ўсяго вершам Г. Чупрынкі бракуе інтуі-тыўнага элементу, затое чыста разумовага, лагічнага, ды яшчэ і запазычанага ў гатовым выглядзе, там аж замнога. Чупрынка не імкнецца адкрыць свет неспаз-нанага, ён увесь час штосьці растлумачвае, даказвае, пераконвае, фармулюе лозунгі і дэвізы, інакш кажучы, паэт ператвараецца ў публіцыста.

Вядома, Багдановіч не закрэсліваў творчасць Чупрын-кі, ён быў упэўнены, што яго талент будзе развівацца ў новым кірунку.

Як бачым, артыкул «Грицько Чупринка» — адна з най-болей змястоўных, праблемных прац усёй спадчыны Баг-дановіча. Гэта вяршыня метадалагічных пошукаў бела-рускага крытыка, тут яскрава выяўлена гарманічнасць яго поглядаў на мастацтва, літаратуру, глыбокае разумение іх родавай сутнасці і грамадскага прызначэння.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14] 15 16 17