НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Метадалагічная каштоўнасць артыкулаў пра Шаў-чэнку ў тым, што да мастацкай спадчыны выдатнага песняра М. Багдановіч падышоў сістэмна, як да цэлас-най з'явы і разгледзеў яе ў найболей тыповых праявах. Услед за вядомымі рускімі і ўкраінскімі вучонымі бела-рускі крытык дамінантай творчасці Шаўчэнкі, яе сутнас-цю і пафасам лічыў народнасць. Ен прыводзіць выказванне праф. М. I. Кастамарава, які так ахарактарызаваў паэзію ўкраінскага Кабзара: «Шевченко как поэт — это был сам народ, продолжавший свое поэтическое творчество» (2, 151).

Паказальна, што Багдановіч палічыў патрэбным дапоўніць дадзе.ную характарыстыку заўвагамі акадэміка Ф. Я. Корша, паводле якіх Шаўчэнка — не толькі народны, але і нацыянальны паэт. Ад сябе асабіста беларускі крытык заўважае: «Таким образом, Шевченко в украинской литературе является не тем, чем был Кольцов в русской или Берне — в английской. Нет, охват его поэзии много шире и ставит его на то место, которое в России, например, занимает Пушкин, а в Польше — Мицкевич» (2, 152). Гэтымі аналогіямі крытык уносіў карэктывы і ў паняцце «народнасць». Але і дадзенае ўдакладненне здалося Багдановічу недастаткова вычарпальным, і ён дапоўніў, паглыбіў яго не менш істотнай заўвагай наконт агульначалавечага зместу творчасці Шаўчэнкі, увасобле-най «в глубоко национальные формы».

Як бачым, Багдановіч не толькі выразна ахарактарыза-ваў творчасць Шаўчэнкі ў асноўных яе рысах і асаблі-васцях, але і даў метадалагічны ключ даследавання. Галоўным пры вызначэнні месца і ролі мастака слова было тое, у якіх суадносінах знаходзіцца яго творчасць з народным жыццём, як глыбока ўвасоблены там нацыянальны пачатак і агульначалавечы змест.

Дадзеная трыяда пры яе паслядоўным практычным увасабленні выводзіла літаратурную крытыку і літарату-разнаўства на перспектыўны шлях: па-першае, тут уліч-валася эстэтычная прырода літаратуры, гуманістычная скіраванасць мастацтва слова, паколькі чалавеказнаўчы змест разглядаўся як абавязковы кампанент творчасці, па-другое, даследчык прапаноўваў сістэмны падыход да вынікаў духоўнай дзейнасці народа ў асобе яго талена-вітых прадстаўнікоў, бо ацэньваўся асобны твор ці спад-чына цалкам паводле важнейшых паказчыкаў (народнасць, нацыянальны пафас, агульначалавечы змест), узятых ва ўзаемасувязі. А дасягнуць гэтага можна было пры ўмове, калі даследчык заглыбляўся ў нацыянальную спецыфіку літаратуры, раскрываў яе своеасаблівасць і не-паўторнасць.

Канкрэтызацыя намечаных Багдановічам тэзісаў і склала асноўны змест артыкула «Памяти Т. Г. Шевченко». Тут творчасць украінскага песняра паўстае як адметная, цэласная мастацкая з'ява, «особый поэтический мир, внутренне целостный и внешне четко оформленный» (2, 153). Як бачым, у тэрміналогіі даследчыка перава-жаюць не сацыялагічныя, а эстэтычныя паняцці: «особый поэтический мир», «внешне четко оформленный» і г. д.

Менавіта ,ў канкрэтным аналізе знайшла свае пацвяр-джэнне думка Багдановіча пра здзіўляючую маштабнасць таленту Шаўчэнкі як вялікага народнага паэта, які ўзды-маўся да агульначалавечых ідэалаў праз спасціжэнне нацыянальнага пачатку, праз нацыянальныя формы.

Артыкул «Краса и сила» таксама ўяўляе сабой смелую, наватарскую спробу М. Багдановіча аналітычным шляхам праверыць некаторыя з тых прынцыпова важных пала-жэнняў, якія ўжо выказваліся даследчыкамі і прапаган-дыстамі творчасці Шаўчэнкі. У прыватнасці, гэта даты-чыць думкі пра глыбокую народнасць паэзіі Кабзара, яго арганічную блізкасць да народнага светаадчування. На жаль, зазначае М. Багдановіч, сцвярджэнні вучоных, зробленыя «на глазомер», так і засталіся навукова не пацверджанымі. «Произведения Шевченко оценивались со всевозможных точек зрения, изучались путем самых разнообразных методов, и лишь метод эстетический всегда находился в тени» (2, 140).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17