НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Эвалюцыя поглядаў Багдановіча-крытыка выявілася і ў пашырэнні сферы яго даследчых інтарэсаў. Так, у аг-лядзе літаратуры за 1910 г. зусім не прыгадваецца імя Коласа-празаіка, хоць да таго часу на старонках «Нашай нівы» пабачылі ўжо свет каля дваццаці ягоных празаічных твораў, сярод якіх выдатныя ўзоры беларускай навеліс-тыкі — «Бунт», «Выбар старшыні», «Андрэй-выбаршчык», «Жывая вада» і інш. Свае сімпатыі крытык аддаў тут Ядвігіну Ш. як беларускаму белетрысту «с определенно скристаллизовавшейся индивидуальностью». У артыкуле 1913 г. тэты прабел выпраўлены. Празаічным творам Я. Коласа тут даецца высокая ацэнка. Адзначана сэнса-вая змястоўнасць і артыстызм Коласавых апавяданняў, умение пісьменніка перадаць паўнату і шматфарбнасць рэчаіснасці: «Да таго ж Т. Гушча ўмее і пажартаваць, і пасумаваць, і раздумацца, і чытача на думу навясці, што яшчэ болі надае вартасць яго творам...» (2, 132).

У 1910 г. Багдановіч ухваляў творчую манеру Ядві-гіна Ш. як пісьменніка-байкапісца, які «не только живописует, он искренне нечто доказывает своими образами и при этом всегда имеет готовый вывод, он не просто творит, но решает ту или иную житейскую задачу, предварительно заглянув в заранее данный опытом ответ» (2, 126). У лігаратурным аглядзе за 1911 —1913 гг. многія з ранейшых характарыстык апушчаны, у прыватнасці тыя з іх, дзе элементы маралізатарства, ілюстрацыйнасці расцэньваліся фактычна як з'явы дадатныя. Сэнс скара-чэнняў і паправак зразумелы: у адпаведнасці з аб'ектыў-ным станам рэчаў М. Багдановіч зменшыў агульналітара-турнае значэнне Ядвігіна Ш., звузіў маштаб яго таленту. Галоўную ўвагу ён скіраваў на аналіз жанравых асаблі-васцей твораў менавіта як твораў алегарычных і гумарыс-тычных, г. зн. дзейнасць Ядвігіна Ш. звязваецца з раз-віццём толькі пэўнай жанравай формы ў беларускай літаратуры — байкі. I заслуга Ядвігіна Ш. бачыцца крытыку ў тым, што ён здолеў удыхнуць новае жыццё ў баечную форму: «Ведама, што байка скрозь даўно ўжо падупадае, але ў яго творах яна ізноў закрасавала свежым кветам». Лепшыя гумарыстычныя творы Ядвігіна Ш. мож-на паставіць побач з аналагічнымі па змесце «казкамі» «Шчадрына і Горкага або Леманьскага» (2, 131).

Інакш кажучы, пісьменнік, які ў ранейшых артыкулах Багдановіча вызначаў аблічча ўсёй нацыянальнай літара-туры, зараз характарызуецца як таленавіты прадстаўнік пэўнага жанравага кірунку. I сэнс падобнай пераакцэн-тоўкі не толькі ў тым, што Багдановіч паглядзеў на фігуру Ядвігіна Ш. у супастаўленні з іншымі празаікамі, напрык-лад з Я. Коласам, і ўнёс адпаведныя папраўкі. Галоў-нае, мяняліся погляды Багдановіча-крытыка, удасканальвалася яго метадалогія. Уласцівая культурна-гістарычнай школе недаацэнка эстэтычнай прыроды мастацтва і адпа-ведна недаацэнка пісьменнікаў арыгінальнага паэтычнага мыслення, перабольшванне ролі твораў маралізатарскага, павучальна-дыдактычнага характеру паступова пера-адольваліся Багдановічам-крытыкам. Гэта пераадоленне і было жывым, рэальным працэсам станаўлення бела-рускай нацыянальнай крытыкі.

Той метадалагічны ўзровень, якога М. Багдановіч дасягнуў у літаратурным аглядзе «За тры гады», быў замацаваны і ўзбагачаны артыкуламі «Краса и сила: Опыт исследования стиха Т. Г. Шевченко», «Памяти Т. Г. Шевченко», «Забутий шлях», «В. Самийленко», «Грицько Чупринка». Даследаванні пра ўкраінскіх пісь-меннікаў у плане метадалогіі значна бліжэй да артыку-лаў, тэматычна звязаных з беларускай літаратурай, чым да рэцэнзій на творы рускіх аўтараў, што тлумачыцца далейшай эвалюцыяй светапогляду крытыка. Як вядома, «украінскія» артыкулы напісаны ім у апошні перыяд творчай дзейнасці. Тут арганічна спалучыліся метады сацыялагічнага і эстэтычнага аналізу. Дабратворны ўплыў на Багдановіча-крытыка перыяду 1913—1915 гг. аказала і нашаніўская літаратурна-крытычная думка, у прыватнас-ці артыкулы В. Ластоўскага, А. Навіны. Публічныя выс-тупленні апошніх Багдановіч не мог не прымаць пад увагу, не мог не ўносіць папраўкі і ўдакладненні ў свае ўласныя ацэнкі. Аўтар «Красы и силы», «Забытага шляху» паглыбляў прынцыповыя палажэнні, выказаныя ў літара-турнай дыскусіі 1913 г.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17