НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Цалкам прыняць выкладзены погляд на творчую спадчыну выдатнага паэта-рамантыка немагчыма, бо тут фактычна не ўлічваецца ні прырода яго таленту, ні характер светаўспрымання. Творы лірыка-суб'ектыўнага тыпу вымяраліся меркамі эпічных, рэалістычных жанраў. А тэта — метадалагічна непрымальны падыход.

М. Багдановіч, безумоўна, адчуваў пэўную супярэчлі-васць уласных ацэнак, іх неадпаведнасць тыпу таленту таго ці іншага пісьменніка. Адчуваў і рабіў захады, каб зменшыць, нейтралізаваць гэтую супярэчлівасць або зусім пераадолець яе. Найболей эфектыўным сродкам такой нейтралізацыі аказаўся аналіз формы твора.

Акцэнт на паэтычную вобразнасць, на элементы формы як бы вяртаў літаратуры яе адпрыродныя якасці, нагадваў пра тое, што мастацкі твор — не механічны злепак з натуры І не сацыялагічны трактат, у якім ўзнята тая ці іншая актуальная праблема, а вынік духоўнай дзейнасці творцы, ідэальная рэальнасць, створаная па законах гармони, па законах прыгожага, і гэтыя законы трэба адкры-ваць у працэсе даследавання. Эстэтычным аналізам твора, разглядам вобразна-выяўленчых, кампазіцыйных сродкаў, з дапамогай якіх пісьменніцкая задума набывала адпаведную форму вобразнага ўвасаблення, М. Багдано-віч нейтралізаваў слабыя бакі метадалогіі культурна-гістарычнай школы, закладваў навуковыя асновы бела-рускага літаратуразнаўства і крытыкі.

Параўнанне артыкулаў «Глыбы і слаі» і «За тры гады», надрукаваных адпаведна ў 1911 і 1913 гг., дае магчымасць убачыць, у якім кірунку ішло гэтае пераадольванне. У 1913 г. крытык ужо не лічыў магчымым і патрэбным гаварыць пра «розныя недахваты», слабасці новых твораў Купалы. Тут няма разважанняў ні пра перапевы адных і тых жа тэм, ні пра «бязвыхаднасць і безнадзейнасць», якія «цяжкім каменем кладуцца на душу чытача», хоць у новым зборніку «Шляхам жыцця» Купала працягваў свае ранейшыя, часоў «Жалейкі» і «Гусляра», скразныя тэмы — тэму Бацькаўшчыны, народа і інтэлігенцыі, бяс-праўнай долі селяніна, барацьбы за свабоду і нацыяналь-ную незалежнасць, тэму служэння мастака Радзіме. Аднак М. Багдановіч не гаворыць тут пра самапаўтарэнне Купалы-паэта. Не стаў крытык вышукваць і такія творы, У якіх Купала спрабаваў бы «туману сваёй думкі прыдаць від асаблівай глыбіні», хоць зноў жа многія вершы збор-ніка «Шляхам жыцця» вельмі блізкія сваім зместам, скажам, вершам «Знямога», «За годам год», «Гусляр», скрытыкаваным у «Глыбах і слаях». Не закрануў тут М. Багдановіч і пытання пра «грубы сімвалізм» і водгукі так званага «мадэрнізму». А між тым размовы на прыга-Даныя тэмы можна было чакаць, прынамсі, драма «Сон на кургане» давала на тое падставу, бо тут дастаткова 1 сімволіка-алегарычнай вобразнасці, і паэтычнай суб'ектыўнасці.

Ранейшага зместу крытычных закідаў у новым артикуле М. Багдановіча няма, таму што да ацэнкі твораў ён падыходзіў з іншымі крытэрыямі. ён браў з метадалагіч-нага арсенала культурна-гістарычнай школы тое, што адпавядала прыродзе літаратуры, што давала магчымасць разглядаць яе як мастацтва. «3 радасцю,— пісаў ён,— бачым, што талент Купалы развіваецца, з'яўляюцца новыя мэты (відаць, тэмы.— М. М.), новыя спосабы творчасці, новыя формы і вобразы. Не толькі нядоля нашай вёскі ды нацыянальныя справы Беларушчыны цікавяць яго. Ужо і краса прыроды і краса кахання знайшлі сабе месца ў яго творах. Там-сям прабіваецца жывы гумар. Есць колькі санетаў (праўда, не зусім бездаганных), баек, вершаў накшталт народнай песні; ёсць пробы скарыстаць з народных сімвалаў і т. д. Галоўнае ж тое, што ўсё тэта ў многіх вершах Купалы зроблена надзвычай пекна, з праўдзівым умением ды звялікім пад'ёмам пачуцця» (2, 128—129).

У гэтай тэзісна выкладзенай характарыстыцы на пер-шым плане — ацэнка Купалы як выдатнага паэта, узро-вень майстэрства, фармальная дасканаласць яго твораў. Фактычна тут накрэслена праграма, кірунак вывучэння мастацкай спадчыны Купалы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17