НАВУКОВАЯ I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

Упэўненасць гаспадара, пазбаўленага, па ўсяму ві-даць, страху перад заўтрашнім днём, добрыя, чалавечыя ўзаемаадносіны паміж членамі сям'і, згода і ціхамір-насць — як гэта адрознівалася ад тых змрочных, пра-сякнутых атмасферай трагізму малюнкаў у паэме «Адвеч-ная песня». На пытанне Восені, як жывецца Мужыку, апошні адказвае:

«Восень, ясная пані,

Глянь! я лгаць не хачу —

Да паўзімкі не стане,

Як лічу, не лічу.

Няма штосьці ўмалоту,

Ды і што малаціць?

Копкі дзве акалоту,

Грэчкі з возік ляжыць.

3 копку яркі, ячменю,

Трохі сена, аўса...

Вось і хлеб, і насенне,

I за труд плата ўся.»

Вось такой безнадзейнасцю і безвыходнасцю, вядома, не павявала ад вершаў С. Дрожжына. У чым жа Багда-новіч-крытык бачыў сутнасць мастацкіх прынцыпаў Дрож-жына-паэта і як ён фармуляваў іх? Аказваецца, мастац-кая вартасць «Песен старого пахаря» ў тым, што аўтар іх «описывал только то, что видел», што ён «умел смотреть своими глазами, всегда на всем протяжении своей литературной деятельности он был прост, искренен и задушевен» (2, 138). Падобнымі сцвярджзжнямі Багдановіч збядняў магчымасці мастацтва, атаясамліваў яго з нату-ралістычным капіраваннем аб'екта. Тут недаацэньваецца творчая фантазія, паэтычная інтуіцыя і мастацкае аза-рэнне.


Багдановіч перабольшваў ідэйна-мастацкі ўзровень паэзіі С. Дрожжына, бо творам апошняга, напісаным шчыра, пранікнёна, усё ж бракавала высокага сацыяль-нага пафасу, аналітыкі.

Як і юбілейная памятка «С. Д. Дрожжин», невялічкі артыкул «Одинокий», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння М. Лермантава, таксама вельмі паказальны ў сэнсе выяўлення ўплыву культурна-гістарычнай школы на метадалогію М. Багдановіча. Непрыманне школай не-рэалістычных форм мастацтва, у тым ліку рамантызму, адмоўна адбівалася на непасрэднай практыцы вучоных, паколькі перашкаджала ім даць аб'ектыўную ацэнку творчасці пісьменнікаў-рамантыкаў. Вось і пад пяром Багдановіча Лермантаў выглядае хоць і таленавітым паэ-там, але надта ўжо вузкім, застыглым, аднастайным, пазбаўленым творчага руху. Паводле сцвярджэння Багдановіча, «всю жизнь мысли и чувства Лермонтова вращались в одном и том же узком круге, закреплялись на бумаге в одних и тех же словах. Это однообразие указывает на соответственное ему однообразие внутренней жизни, а оно порождается душевным одиночеством» (2, 159).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17