Рецензии

Роздум над будучыняй чалавецтва і лесам сусветнай цывілізацыі вызначае змест і пафас мініяцюры «Калейдоскоп жизни». Назіраючы за вечным кругаваротам жыцця і псіхалогіяй людскога мноства, пісьменнік і ў гэтым творы прыходзіць да несуцяшальных вывадаў аб няздольнасці людзей усвядоміць павучальныя ўрокі мінулага, спасцігнуць сэнс гістарычнага быцця і свае ўласнае прызначэнне ў свеце. Час няўмольна ідзе наперад, нараджаюцца і знікаюць новыя пакаленні, новыя дзяржавы, а людзі толькі чакаюць чагосьці незвычайнага, таго, што «утолит их ненасытную алчность в вечной погоне за новым». Пагоня за новым як за сама-мэтай — не толькі бясплённая, але і небяспечная, бо не закранае духоўнай сутнасці чалавека, не дапамагае ўдасканальванню чалавечай асобы. У ап'яненні новым людзі, нібыта дзеці, асабліва радуюцца чырво-наму колеру, «приветствуют его ликованьем, и зовут его жадно и страстно». Як быццам яны не ведаюць, што іх радасць — чужое гора, бо чырвонае нясе з сабою кроў. Людзі ж не бачаць вакол сябе мора крыві і слёз, не бачаць духоўнага выраджэння чалавека, дэфарма-цыі маральных прынцыпаў і каштоўнасцей. «Быстро, быстро мелькают на красном белые разводы. Трудно признать в них обрывки человеческого тела... И не одно, а много, много тел!.. Сотни... тысячи... несчетное количество! Не перечесть! Они выбрасываются кровавой массой, точно их изрыгает из глубины своего жерла чудовищная пасть громадного дракона» (С. 112).

Але ў свядомасці людзей, стомленых страхамі, жу-даснымі малюнкамі крывавай рэчаіснасці, усё ж часам  узнікае далёкі  прыгожы  вобраз Хрыста,  «как немеркнущий свет забытого чистого прошлого, как дивная светлая сказка первых дней их младенчества» (С. 112). I чуецца ім голас — «голос вечной божественной правды: — Да любите друг друга».

3 вышыні крыжа «кротко глядит на них лик Искупителя. Низко склонилась опущенная глава его. Распростертые, пригвожденные руки стремятся как-будто обхватить весь этот страшный, залитый кровью мир, обнять всех заблудших, растерянных, ищущих, в одном общем призыве к любви и всепрощению:

— Прости им, Отче, они не ведают, что творят» (С. 112).

Мініяцюра  «Калейдоскоп жизни»  і  казка  «Башня мира»,   надрукаваныя  адпаведна  ў   1913  і   1915  гг., безумоўна,  узбагачаюць  нашы  ўяўленні  аб спадчыне Багдановіча, коле яго творчых інтарэсаў і патэнцыяльных магчымасцях як празаіка. Трагічныя падзеі перыя-у  імперыялістычнай  вайны,  прадчуванне сацыяльнай эвалюцыі, глыбокі боль за людзей, на долю якіх вы-алі невымерныя пакуты, асабісты трагічны лес паэта — сё гэта адбілася на змесце і танальнасці многіх яго вораў апошніх перадкастрычніцкіх гадоў, прадвызна-ыла іх высокае гуманістычнае гучанне. Выхад да гла-бальных праблем, праблем чалавечага існавання на зямлі, зварот да вобраза Хрыста (як не прыгадаць тут А. Блока і ягоную паэму «Дванаццаць»), абарона агульначала-вечых каштоўнасцей яскрава засведчылі інтэнсіўнасць творчага,   светапогляднага   станаўлення   Багдановіча-празаіка. Разгледжаныя ж апавяданні яшчэ раз пацвер-Дзілі думку аб тым, што аўтар «Музыкі» і «Башни мира» унёс прыкметны уклад у беларускую мастацкую прозу.

М/ХАСЬ МУШЫНСК1


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 [45]