Произведения
Интересные ссылки
Узнайте главные новости страны нашем сайте.

Рецензии

Разгледжаныя тут апавяданні сведчаць аб тым, што Багдановіч-празаік у сваім развіцці ішоў пленным шляхам. Гэта быў шлях паглыбленага псіхалагізму, аналітыкі і пераадолення прыземленага бытавізму, спрошчанага праўдападабенства.

Аб тым, што ўстаноўка М. Багдановіча на шырокае выкарыстанне самых розных вобразна-выяўленчых срод-каў оказалася плённай, сведчыць яшчэ адзін яго твор — «казна» «Башня мира». Але гэта не проста літаратурная апрацоўка традыцыйнага казачнага сюжэту, а вельмі арыгінальны па змесце, глыбокі, маштабны па думцы твор. I што асабліва важна — актуальны ў сённяшніх грамадска-палітычных умовах. «Казка» «Башня мира» пакідае ўражанне, нібыта напісана яна сучасным пісьменнікам, а гэта, безумоўна, сведчыць аб правідчым дары М. Багдановіча.

Пераказаць змест дадзенага твора без рызыкі збіц-ца на спрашчэнне бадай што немагчыма. Тым не меней прыходзіцца ісці на такія страты... На казачным востраве Чатырох вятроў доўгія гады правіў цар, мудрасць якога не ведала сабе роўных ад пачатку жыцця на зямлі. На службе ўсемагутнага валадара былі сілы нябесныя і мар-скія, ён уступаў у саюз з сонцам і ветрам, спрачаўся са смерцю і з багамі. Шмат іншых астравоў Акіяна пад-парадкаваў сабе цар, кроў'ю была паліта ўся зямля, бо народы прывыклі да вайны і іншай формы арганізацыі жыцця ўжо і не ўяўлялі. Цар жа ўсяляк спрыяў развяз-ванню войн, бо бачыў у іх перамогу сілы і розуму. Слабых валадар вострава не шкадаваў. «Он был слишком велик, чтоб жалеть о ничтожном и слабом,— слишком мудр, чтобы сокрушаться о малом».

Жорсткі і бязлітасны цар меў, аднак, адзіную чалавечую слабасць — ён вельмі даражыў сваей дачкой, любіў яе больш, чым сябе, больш за ўласнае жыццё. Але прыгажуня-царэўна заўсёды была маркотнаю. Калі цар-бацька запытаўся ў дачкі, што ён павінен зрабіць, каб убачыць яе шчасліваю, даччын адказ гучаў так: у тваім царстве няма месца слабым і малым, моцныя знішчаюць слабых. Людзі сталі падобныя да драпеж-нікаў. Пабудуй мне крыштальную вежу да самых аблокаў. Я буду там сядзець дзень і ноч за вартаўніка. Калі ўбачу вайну, міжусобіцу, дык закідаю тых, хто ваюе, аблокамі, засыплю ім вочы пяском. I настане на востраве мір. Тады я стану шчаслівай.

Не спадабалася валадару просьба царэўны. Але слова трэба стрымліваць. Ды колькі не стараліся дойліды, нічога ў іх не выходзіла: пабудаваная крыштальная вежа развейвалася, як туман. Шмат загубіў цар архітэктараў, аж пакуль голас з неба не паве-даміў гаротніцы-царэўне пра марнасць царскіх нама-ганняў, вежу можна пабудаваць толькі рукамі тых, хто ніколі не дакранаўся крыві. А на востраве такіх людзей увогуле не было, бо нават дзеці наведвалі ваенныя лагеры бацькоў і бралі рукамі іх акрываўленае адзенне і зброю. ...Вось ужо шмат гадоў будуе цар вежу міра — і не можа закончыць будаўніцтва. «Царь ищет зодчих с чистыми руками».

«Башня мира» — гэта страснае выступление пісь-менніка ў абарону гуманізму і чалавечнасці, у абарону жыцця на зямлі. Аўтар «казкі» бескампрамісны ў асу-джэнні мілітарызму, культу сілы і жорсткасці. Яго асабліва бянтэжыць і засмучае тое, што жыхары вострава так уцягнуліся ў несканчоныя войны, што бараць-ба і знішчэнне да сябе падобных стала нормай іх існа-вання, а дабрыня, спагадлівасць, літасць да слабых Успрымаюцца як рэчы непажаданыя і шкодныя. I толькі юная царэўна, гэтае ўвасабленне Красы, прыгажосці жыццядайнага пачатку,— толькі яна ўсведамляе па-пбельнасць шляху, якім вядзе народ яе бацька. Калі У Царстве не знайшлося чалавека, рукі якога не былі апырсканы крывёю, дык яно, царства, пэўна ж, па-Дьішло да сваёй апошняй мяжы. Так, казачная форма, казачныя вобразы дапамаглі М. Багдановічу стварыць сімволіка-абагульнены вобраз гісторыі чалавецтва, яго мінулага, сучаснага і будучага. Будучае не радуе пісь-менніка, бо вежа міру застаецца непабудаванай і да сённяшніх дзён.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 [44] 45