Рецензии

Откуда-то доносились звуки вальса.

А на холодной платформе далекого вокзала, над изуродованным трупом в судорожных рыданиях билась девочка» (С. 103).

Безумоўна, ужытыя М. Багдановічам азначэнні «изуродованный труп», «судорожные рыдания», як І про-сталінейнае супрацьпастаўленне гукаў вальса і пакут сіраты, нельга залічыць да ўдалых мясцін, але маральная пазіцыя пісьменніка зразумелая і прыймальная.

Увогуле ж трэба сказаць, што Багдановіч — паэт і празаік — не прымаў тэндэнцыйнасці, зададзенасці. Імкнучыся да захавання гарманічных суадносін паміж змрочнымі і светлымі бакамі жыцця, ён не мог аддаваць перавагу такой менавіта трактоўцы тэмы, якую мы бачылі ў «Преступлении» ці блізкіх да яго творах «Несчастный случай», «Именинница». У перщым з іх падаецца трагічны выпадак з жыцця беспрацоўнага, які на даху пасажырскага вагона едзе ў далёкі горад шукаць заробку. Савелій Валчкоў час ад часу чуе раз-мовы інтэлігентных, выхаваных пасажыраў аб харастве прыроды, аб каханні і паэзіі і міжвольна супастаўляе пачутае са сваёй гаротнай, бязрадаснай доляй. Стомлены, фізічна слабы Савелій не змог утрымацца на даху вагона і загінуў.

Пне на фронце імперыялістычнай вайны і жаніх пры-гожай Надзенькі («Именинница»), хоць гэтую трагічную вестку блізкія старанна хаваюць ад дзяўчыны.

Сярод твораў болей аптымістычнага гучання — у параўнанні з «Преступлением» — варта назваць «Чудо маленького Петрика», у якім з выключнай даклад-насцю і псіхалагічнай глыбінёй раскрываецца бага-ты ўнутраны свет не па гадах цікаўнага хлапчука-летуценніка. Петрык пра ўсё хоча ведаць, ён шукае адказу на бясконцыя пытанні і перш за ўсё — шукае цуда. «Он верил и чувствовал, что чудо существует, что оно живет где-то тут близко, рядом с ним, и что настанет минута, когда он увидит его ясно своими собственными глазками, как видит все предметы кругом себя» (С. 104). У характары Петрыка ёсць шмат агуль-нага з хлопчыкам Колькам. Абодва яны здолелі ўспрыняць велічную прыгажосць неба, нябеснага купала, а Петрык — дык той у сваёй дзіцячай непасрэднасці гатовы нават памерці, каб убачыць Бога: «С тех пор он любил подолгу лежать на спине и смотреть в самую глубь голубого купола. И казалось ему, что там, высоковысоко, за облаками, он видит сидящего на золотом престоле старца в венце и с жезлом, точь-в-точь как на картинке в любимой книжке, которую подарил ему папа» (С. 105). Як бачым, у адрозненне ад гаротніка Колькі ў Петрыка ёсць клапатлівы тата, пяшчотная маці, якія любяць свайго цікаўнага сына, ёсць нават нянька. Цікаўнасць малога ледзь не каштавала яму жыцця: прагнучы цуда, Петрык апынуўся ў рэчцы. Яго ўратавала незвычайнае майстэрства доктара і бяз-межная любоў маці.

—  «Милый, милый! Чудо спасло тебя! — говорила мама, осыпая его поцелуями. Петрик улыбнулся. Он вдруг вспомнил.

—  Мама! — сказал он теперь громче и яснее.— Мама! Я знаю это чудо. Это чудо — морская царевна». (С 108).

Вядома, дарослы і дзіця па-свойму разумеюць жыццё і яго сэнс. I кожны з іх, безумоўна, мае рацыю, толькі дзіця павінна само прыйсці да ўсведамлення той ісціны, што жыццё і ёсць найвялікшы цуд з усіх нудаў свету, а шлях да такога разумения — цяжкі, складаны, а нярэдка і трагічны.

Адну з прычын поспеху аўтара апавядання трэба бачыць у тым, што ў цэнтры твора ён паставіў асобу героя з багатым унутраным светам, і гэты герой дзейнiчае ў адпаведнасці са сваім характарам. Дзіцячая фантазія стала актыўным сродкам сюжэтнага развіцця выяўлення аўтарскай ідэі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 [43] 44 45