Рецензии

Злачынства бацькі, які забыўся на свае абавязкі, страціў чалавечае аблічча, не магло застацца без выніку. Расплачвацца ж за ўчыненае ім зло давялося ні ў чым не вінаватаму хлопчыку, яго сыну. Колька меў права на шчаслівае жыццё, ды гэтае права ў яго адабрала бацькоўская жорсткасць, раўнадушша. Пісьменнік з гуманістычных пазіцый асуджае зло і яго носьбітаў.

Змест апавядання «Колька» не вычэрпваецца, аднак, рэалістычнымі, дакладнымі сцэнамі, узятымі з тагачаснай рэчаіснасці. Істотная роля ў выяўленні аўтарскай думкі належыць сімволіка-алегарычным вобразам, шматзнач-ным дэталям, дзякуючы якім твор уздымаецца над тра-дыцыйнай гісторыяй цяжкай долі закінутага, адзінокага дзіцяці і набывае глыбокае сэнсавае гучанне. Маецца на ўвазе вобраз купала царквы, куды маці насіла хво-рага сына для прычасця, «большой, больше роста человеческого образ Воскресения», вобраз блакітнага яйка. Між іншым апавяданне пачынаецца сцэнай успамінаў малога пра наведванне царквы, гэтымі ж успамінамі твор і завершены: «Это — голубой купол церкви. Это — бесконечная высь голубого неба. И путь из золотых лучей ведет уже не в церковь, а куда-то в беспредельную высь, далеко, далеко. Там, наверху, с распростертыми благо-славляющими руками стоит Тот, кого Колька видел на образе Воскресения в маленькой церкви, кто шел к нему теперь в сонме ангелов и кто под видом яйца принёс ему вечность» (С. 110—111).

Сваім праніклівым словам пісьменнік-гуманіст маральна падтрымліваў гаротных і скрыўджаных, усіх, хто станавіўся ахвярай чалавечай жорсткасці.

Ахвярай несправядлівасці аказалася і выкладчыца французскай мовы інстытута шляхетных дзяўчат губерн-скага горада N. Віна маладой жанчыны была ў тым, што яна мела незаконнанароджаную дачку. За гэты быццам бы амаральны ўчынак і асудзіла яе інстытуцкая грамад-скасць, хоць на працягу доўгіх васьмі гадоў пра існаванне дзіцяці ніхто не ведаў і нікому гэтая акалічнасць не шкодзіла.

3 глыбокай душэўнай узрушанасцю і непрыхаваным сарказмам апавядае аўтар ганебную па сваёй сутнасці гісторыю незаконнага звальнення выкладчыцы. Абраза, нанесеная жанчыне, і штурхнула яе на самагубства. Носьбітамі псіхалогіі бездухоўнасці, фарысейства, зама-скаваных пад высокую мараль, выступаюць у творы начальніца-генеральша, ганаровы апякун, інспектар, клас-ныя дамы. Людзі, для якіх чэрствасць, абыякавасць сталі нормай, не могуць зразумець душэўных пакут другога.

Сваё рашэнне звольніць выкладчыцу інстытуцкія ўлады матывуюць клопатамі пра выхаванцаў, якія нібыта не павінны сутыкацца з грубымі праявамі жыцця. «Дело, которому мы служим — воспитание детей, девочек,— привитие им высших правил чистоты и нравственности... Мы должны готовить из них будущих жен и матерей — украшение и счастье того семейного очага, который они создадут» (С. 97).

Спаўняючы высокую місію выхавацеля-гуманіста, генеральша лічыць маральна дапушчальным абстрагавацца ад лесу падначаленай і яе безабароннага дзіцяці. «В институте благородных девиц шел совет. Были в сборе красивая начальница и великолепный опекун, чувствительный инспектор и добродетельные классные дамы, произносились красивые слова о нравственности, о долге, о любви к детям, о священном назначении матери, о разных способах изукрасить искусными вымыслами слишком гРубую для нежного детского возраста прозу жизни...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 [42] 43 44 45