Рецензии

У беларускай мастацкай прозе дакастрычніцкага перыяду жанравая форма падарожнага нарысу толькі пачынала складвацца. Сваім творам «Из летних впечатлений» М. Багдановіч пэўным чынам запаўняў існуючы прагал. Мы кажам «пэўным чынам», таму што напісаны нарыс на рускай мове і друкаваўся ён на старонках рускамоўнага выдання, якое наўрад ці мела шырокае распаўсюджанне ў беларускім культурным асяроддзі,— у яраслаўскім часопісе «Русский экскурсант» (1916, №1—3). Тым не меней прыналежнасць твора пяру беларускага пісьменніка робіць яго цікавай з'явай гісторыі айчыннай прозы. Каштоўнасць нарыса — у пашырэнні абсягаў мастацкага адлюстравання, у выхадзе да новых з'яў рэчаіснасці, далёкіх ад традыцыйна вясковай сферы. Адпаведна ўзбагачаліся і вобразна-выяўленчыя сродкі прозы.

М. Багдановіч даў у нарысе змястоўную, каларытную замалёўку жыцця людзей паўднёвага краю, яго велічнай прыроды і слаўнага мінулага. Сапраўды, аб гістарычным мінулым Феадосіі, Старога Крыма аўтар нарыса расказвае з захапленнем. Але гэта не проста цікавасць экскурсанта: сівая даўніна ацэнь-ваецца тут чалавекам, які даражыць гістарычнай памяццю народа, разумев ролю і значэнне помнікаў культуры для сучаснага грамадства. Ен са спачуваннем прыводзіць выказванне праф. Смірнова аб тым, што «Старый Крым должен был бы быть целым музеем древностей, если бы не хищничество его обитателей» (2, 62). Уздымаючы голас у абарону каштоўнасцей мінулага, М. Багдановіч, бясспрэчна, думаў і пра лес культурных помнікаў на Беларусі, бо ў той час на яе тэрыторыі ішла разбуральная вайна. I ў полымі вайны знікалі бясцэнныя нацыянальныя багацці.

Апавяданні, мініяцюры, сцэнкі з натуры, выяўленыя даследчыкамі творчасці М. Багдановіча ў апошні час, напісаны на  рускай мове.  Іх змест, стылістыка  шмат у чым адпавядаюць традыцыі рускай газетнай, часо-піснай белетрыстыкі дэмакратычнага кірунку. Апавя-данням уласцівы гуманістычны пафас, пачуцці шчырай спагады да людзей, скрыўджаных жыццём. Нельга не заўважыць, што некаторым творам уласціва мара-лізатарства, у іх ёсць элемент дыдактыкі. Аднак гэтыя недахопы няварта перабольшваць. Важна ўсвядоміць іх паходжанне, іх вытокі. А яны — і ў небагатым вопыце Багдановіча-празаіка, і ў асаблівасцях тэматыкі і пра-блематыкі, якую пісьменнік распрацоўваў. Звярнуўся ж ён да тэмы дзяцінства, душэўных пакут людзей, скрыўджаных жыццём, тэмы дабра і зла («Колька», «Преступление»), тэмы шляхоў чалавецтва ў будучыню («Калейдоскоп жизни»). Адсюль зразумела, што элементы маралізатарства, адкрытай апеляцыі мастака да чалавечага сумлення непасрэдна вынікалі са зместу твораў. У гэтых апавяданнях, пэўна ж, знайшлі пра-ламленне ўспаміны пісьменніка пра свае дзяцінства, пра заўчасную смерць маці, пра складаныя ўзаемаадно-сіны з бацькам. Вядома, тут не трэба шукаць прамых аналогій, замаскаваных намёкаў. Гэта было б спрашчэннем і вульгарызацыяй мастацкай творчасці. Гаворка аб тым, што біяграфічны матэрыял з'явіўся эмацыянальным штуршком пры напісанні мастацкага твора.

Герой аднайменнага апавядання Колька памірае ва ўзросце няпоўных трох гадоў. Матэрыяльная бед-насць, галеча, абыякавасць дарослых — вось што стала прычынаю калецтва малога і нарэшце звяло яго ў магі--'іу. «Он страдал неизлечимой болезнью и совсем не мог ходить. Крошечный, с большой головой и тщедушным тельцем, он составлял несчастье своей матери. Отец его, горчайший пьяница, умер год назад. Его привезли как-то с праздника в бесчувственном состоянии и положили на лавку. Больше он не просыпался. В нетрезвом виде он бывал нехорош, бранил и частенько бил свою Марью, и однажды, назло ей, опрокинул люльку, в которой спал маленький Колька».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 [41] 42 43 44 45