Рецензии

I сапраўды, з дапамогаю якіх сіл чалавек пераадоль-вае свой страх, трывогу, што жыве ў яго сэрцы, і ўсведамленне крохкасці зямнога існавання? Такім паратункам стала Краса. «Здалося мне, што пачуццё красы вытварылі сабе людзі таму, што былі змучаны і запуджаны суворай зямлёй, вытварылі, каб пазбыцца няяснага, але бяскрайнага, усю душу запаўняючага смутку. I тады лягчэй стала ім жыці, бо зямлю яны ба-чылі прыгожай, а не такой, якою яна запраўды ёсцы не жорсткай і грознай і бязмерна моцнай, гатовай кожную мінуту прыціснуць бяспомачнага, жалкага чалавека, сказіць яго, расплюшчыць, растаптаць, ад каторай не ўкрыешся, не схаваешся, не абаро-нішся...» (2, 20).

Трагічны выпадак, які надарыўся ў час падарож-жа,— «Баян» у начной цемені ненарокам наскочыў на лодку з пасажырамі — вядома, унёс свае карэктывы ў канцэпцыю, выкладзеную палітычным ссыльным. Апавядальнік з добрай доляй іроніі каменціруе прыга-данае здарэнне: «...I я мог зразумець, чаго варта краса гэтай цёмнай ночы і аксамітна-чорнай вады» (2, 22).

Аднак гэтая рэпліка не абвяргае філасофскі сэнс сцвярджэнняў героя аб жыццятворнай сіле прыгажосці, здольнай выратаваць свет.

Як бачым, «Апавяданне аб іконніку і залатару», «Шаман», а таксама «Мадонна» і некаторыя іншыя творы пабудаваны на гутарках дзеючых асоб, на спо-ведзі героя. Такая структура абумоўлена тым, што, вырашаючы ўзнятую праблему, пісьменнік не спяшаўся як найхутчэй сфармуляваць адказ на пытанне, а шукаў яго разам са сваімі героямі. Спрэчкі, гутаркі філасоф-скага, светапогляднага зместу, роздум герояў над сэнсам быцця і чалавечага існавання актыўна зама-цоўвалі ў беларускай прозе інтэлектуальны пачатак, высокі стыль.

Сярод празаічных твораў М. Багдановіча ёсць шэраг кароткіх эцюдаў выразнага сацыяльнага гучання, сацыяльна-бытавой напоўненасці. У іх таксама пра-явілася высокае майстэрства пісьменніка. Так, лака-нічная замалёўка «Гарадок» дае яскравае ўяўленне пра жыццё і побыт гараджан, род іх заняткаў. У накідзе «Сярод глухой пушчы...» (аўтарскі загаловак адсут-нічае) ўзноўлена гісторыя ўтварэння вёскі Калінавічы. Тут цікава апавядаецца аб старадаўніх вераваннях і звычаях беларусаў. «Калі памёр Каліна, зрабілі дзеці па ім памінкі — трызну і пахавалі яго ў зямлі, паклаўшы туды яго лепшыя і найпатрэбнейшыя рэчы: сякеру, нож, агніво, красала і шмат іншага. Рабілі так, бо думалі, што ўсё гэтае будзе патрэбна бацьку на тым свеце, як і на гэтым» (2, 30).

Пісьменнік тонкай назіральнасці, М. Багдановіч валодаў талентам з дапамогай вобразнага слова, удала знойдзенай псіхалагічнай, бытавой дэталі раскрыць характэрную асаблівасць пэўнай жыццёвай з'явы, тыповую рысу чалавечай натуры. Тут вопыт Багдано-віча-паэта прыходзіў яму на дапамогу як празаіку. Напрыклад, у мініяцюры «Страшнае» ёсць надзвычай трапная дэталь, якая дакладна перадае трагізм вайны. «Вокруг лежали убитые, исковерканные раскаленным металлом снарядов, с оторванными, переломанными членами, вырванными внутренностями. Но глядеть на это было не страшно. На то и война» (2, 46). Але непадробны страх ахапіў да ўсяго, здавалася б, звыкла-га ўжо акопніка Сямёнава, калі ён убачыў, як вялікі руды мураш выпаўз з валасоў салдата, што ляжаў У зручнай позе і нібыта любаваўся блакітным небам, «пробежал по его виску и пополз через глаз. И веко лежащего не дрогнуло, и по-прежнему широко были Раскрыты его глаза» (2, 46).

Рашучы лратэст супраць братазабойчай вайны, спачуванне яе бязвінным ахвярам знайшлі ў гэтай мініяцю-Рьі свае пераканальнае ўвасабленне.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 [40] 41 42 43 44 45