Рецензии

Распрацоўваючы тэму мастацтва, Багдановіч-празаік, вядома ж, не мог абмінуць вуснапаэтычную нацыянальную традыцыю, вопыт увасаблення вобраза гусляра, дудара ў народных казнах і паданнях. Але фальклорны вопыт актыўна ўзбагачаўся новым зместам. Як вынікае з апа-вядання, тыя носьбіты зла, хто кінуў музыку за турэм-ныя краты, захацелі выступіць у яго ролі. Толькі іхняе гранне нічога людзям не сказала. «Добра граеце,— гаварылі ім,—ды ўсё не тое!» (2, 7). I не здагадаліся, не зразумелі крыўдзіцелі, што не музыка, а гора народнае грала на скрыпцы, спрадвечная пакута людская «вадзіла смыкам па струнах», таму спробы падра-біцца пад шчырае гранне былі загадзя асуджаны на няўдачу. Вось так паэтычна-ўзвышана выказаў малады пісьменнік свой погляд на мастацтва як на ўвасабленне народнай душы, народнай веры ў перамогу «праўды, брацтва і свабоды» (2, 8). Фалыи і прауда ў мастацтве несумяшчальныя. Толькі вернасць праўдзе можа забяспечыць мастацкаму твору доўгае жыццё і прыхільнае стаўленне народа, чые інтарэсы мастацтва абараняе.

I ў мастацкай прозе Багдановіч выступаў смелым наватарам, імкнучыся прышчапіць беларускай літаратуры новыя жанравыя структуры. Так, нры распрацоўцы тэмы Красы ён звярнуўся да традыцый старажытнай пісьменнасці, да апакрыфічнай формы («Апокрыф»), І гэты зварот у мастацкім плане аказаўся пленным. Праз гутарку Хрыста, святога Петры і музыкі аўтар пераканальна абвергнуў утылітарна-прагматыч-ны, спрошчаны погляд на мастацтва, падкрэсліўшы яго велізарную ролю ў духоўным жыцці чалавека. Пісьменнік рашуча адвёў сумненні музыкі наконт сэнсу той справы, якой ён, музыка, займаўся: «сорамна мне, бо сягоння дзень працы, і ўсе клапоцяцца каля яе, адзін я нікчэмны чалавек» (2, 9). Не смуціся ў сэрцы сваім, адказаў Хрыстос музыку, не лічы сябе лішнім сярод тых, хто жыве цяжкім жыццём, здабывае хлеб у горы і пакутах. «Тады ізноў сказаў Петра: але няхай жа ў песнях будуць думкі добрыя і паўчаючыя, каб, апроч красы, меўся ў іх і спажытак чалавеку.

I адказаў яму Хрыстос: «Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы» (2, 10). Для разумения сутнасці аўтарскай трактоўм мастацтва важна менавіта тое, што справа, якой займаецца музыка, атрымала вышэйшае — боскае блаславенне.

Такія творы, як «Музыка», «Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару», бясспрэчна, пашыралі жанравыя рамкі беларускай прозы пачатку XX ст., у якой тады моцна адчуваліся этнаграфізм, прыземленасць, натура-лістычнае бытапісальніцтва, уносілі ў яе новы, свежы струмень, новыя фарбы. «Пераш'сваючы сучаснымі словам!» старажытны беларускі рукапіс, аўтар «Апавядан-ня аб іконніку І залатару» ўзбагачаў стылявыя, выяў-ленчыя магчымасці прозы, вяртаў ёй страчаныя моўныя багацці. Старажытнаславянская лексіка аказвалася вельмі прыдатнаю, каб перадаваць узвышаны лад ду-мак і пачуццяў героя, адцягненыя паняцці.

Тэма мастацтва як з'явы духоўнага парадку, тэма расы, што ўзвышае чалавека, свае вобразнае ўвасабленне  знаходзіла   не  толькі   ў   формах,   аснову   якіх Багдановіч запазычваў з арсенала паэтычных жанраў ці са старажытнай пісьменнасці, але і ў традыцыйных сюжэтных   структурах.   Так,   у   апавяданні   «Шаман» Думка аб жыватворнай сіле Красы раскрываецца праз гутарку былога паліткатаржаніна з выпадковым спа-Дарожнікам. Абодва  яны  плывуць на параходзе,  што ноеіць паэтычную  назву  «Баян».  Прыгажосць начной Ьолгі  («Здаецца, нідзе такой красы няма»)  натхніла на шчырую сиоведзь палітычнага ссыльнага, які ў да-^екім Нарымскім краі знайшоў, як яму здалося, адказ "а спрадвечнае пытанне: што ж выратавала чалавека ерад тварам грознай, нялітасцівай прыроды?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 [39] 40 41 42 43 44 45