ИМЕНИННИЦА (С натуры)

Сухонькі, нізенькі, але досыць яшчэ жвавы старычок, трымаючы на каленях маленькую дзяўчынку з быстрымі вочкамі і светлымі ільнянымі валасёнкамі, наставіцельна казаў ёй:

—  Німаш такога слова «апа», гэта ж ты сама выдумала яго, а ўсе людзі кажуць «ма-ла-ко». Чуеш, Марыначка, ма-ла-ко?

—  Апа.

—  Ат, якая ты! Ну, будзем тады гаварыць па кавалач-ках. Скажы, Марыначка, «ма».

—   Ма.

—   Скажы «ла».

—   Ла.

—   Скажы ж яшчэ «ко».

—   Ко.

—  Вось як добра, разумніца ты мая. Ну, а цяпер усё разам: «Ма-ла-ко».

—  Апа!

Я мімаволі рассмяяўся: засмяяліся і дзяўчынка і старычок; мы пазнаёміліся.

 

*

Ад тых часоў прайшло каля двух гадоў. Я падружыўся з Марынай,— мілай дзяўчынкай, каторай цяпер ужо быў чацвёрты год,— пазнаёміўся з яе бацькамі і таварышкамі. Яна вучыла мяне гуляць у розныя дзіцячыя забаўкі, я ёй апавядаў казкі,.і мы абое вельмі цешыліся з нашага знаёмства. Асабліва ж хораша было ісці з ёй куды-небудзь на шпацыр, хаця бы ў той жа Бернардынскі сад. Тады ўсе сустрэчныя лічылі яе за майго дзіцёнка, і мне рабілася ад гэтага вельмі прыемна.

Таксама, калі ў верасні в'ыдаўся першы зазімак і чысты, пушысты снег усцілаў вулкі Вільні, мы не ўседзелі ў хаце. Шпарка апрануўшыся, вылецелі мы стуль, каб паглядзець, што робіцца на Вілейцы—так казалі мы хатнім,—а сапраўды толькі дзеля таго, каб адзначыць на белым сняжку як мага болей слядоў, папраламваць хрушчашчыя скарын-кі лёду сяродзь калюжын, перадражніць азябшую, хрып-лую варону на паркане. Разам з намі высыпаў ужо гурток рознай моладзі, і ўсе мы з гоманам памкнулі ў Бернардын-скі сад. Невясёла пазіраў ён: вільготны гразны пясок вы-глядаў з-пад снегу на дарожках, мокрымі былі зялёныя лаўкі, дрыжэлі і хісталіся голыя галіны дрэваў. Мы падай-шлі да Вілейкі. Холадам веяла ад яе пацямнеўшай вады, непрыветна глядзеў круты бераг. Тут жа адзінока стаяў апусцелы гмах даўно ўжо зачыненага і закалочанага лет-няга тэатра, а на яго сцяне вецер трапаў і прабаваў сар-ваць старую слізкую, напалову адляпіўшуюся, афішу. Нудна была глядзець на ўсё гэтае,— і мы, патаптаўшыся, павярнулі назад. Але тут нас аклікнулі; з баковай дарожкі набліжалася панна, каторая, павітаўшыся, заглянула да аднаго з нас —да Базыля — у вочы і сказала з вясёлым смехам: «Вы чулі, Ганна Рафаілаўна выходзіць замуж за Яна? Шлюб прызначаны на заутра».

Пасля гэтых слоў сталася нешта зусім неспадзяванае. Базыль нязграбна ўзмахнуў рукамі, нямаведама чаму па-чау папраўляць сабе белы каўнерык ды, скончыўшы, апусціўся на лаўку- і закрыў далонямі твар, схіліўшы га-лаву амаль не да кален. Напружыліся жылы на яго шыі,. і як затрасліся, так і не пераставалі трасцісь вузкія плечы. Мы стаялі вакол, не ведаючы, што сказаць, што зрабіЦь. Першай загаварыла Марына. Падышоўшы бліжэй да Базыля, яна трохі паглядзела на яго і жалобна сказала самой сабе:

«Плача... і невядома з чаго».

Пасля падышла да яго І пачала прыгаварваць, як дзі-цёнку, тыя самыя словы, каторыя, пэўна, не раз казалі ёй самой:

— Не плач... ну, не плач... Як табе не сорамна: такі вялікі, а плачаш... Не плач... Глядзі ж, не плач, а то І я заплачу.


1 2 [3] 4