Произведения Интересные ссылки Скидки в салонах красоты - салоны красоты. Ищете Салон Красоты в Киеве? . хочешь заказать со скидкой ЭЛЕКТРОМАТРАСЫ тогда заходи . Покапай электрогрелки на дачу и забудь про холод . новости архангельска | ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫI. НЕСЛУХОЎСКІ
Малую літаратурную спадчыну пакінуў нам I. Неслухоўскі — усяго толькі дзюжыну вершаў ... Але прычыну гэтага трэба шукаць не ў бясплоднасці таленту песняра, а ў агульным характары таго часу, на каторы прыпадае яго пісьменніцкая праца. На вялікі жаль, гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз жа і зацісківалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла. Не трэба і казаць, што ніякага колькі-небудзь прыкметнага беларускага руху тады і ў паміне не было, бо нацыянальная свядомасць не магла развіцца ў народзе без помачы ўласнай інтэлігенцыі, а яна толькі што яшчэ пачынала адслаівацца. Праўда, на вялікім абшары нашага краю патроху з'яўляліся людзі, так ці сяк дарабіўшыяся да нацыянальнага самапачуцця, а разам з тым ужо пачала аджываць і замершая лет на 15 беларуская пісьменнасць: перадрукоўваўся Марцінкевіч , з'явілася колькі ксёнжачак Ельскага \пераклад гаршынаўскага апавядання «Сіг-нал»\, вершы Бурачка, Каганца, Шункевіча і інш. Але да народу гэтыя творы бадай-што не даходзілі, а спольшчаная і абруселая беларуская інтэлігенцыя пачытывала іх з усмешкай, як нешта мілае і ў той жа час бадай-што ні для чаго не патрэбнае. “Надта ж яно міла думаць думкі і, як дзеці, пушчаць пузыр з мыла” Паміж яе мог здабыць вядомасць хіба толькі «Тарас на Парнасе», каторы і перавыдаваўся шмат раз. Пры гэткіх умовах пісьменніцкая праца не магла быць колькі-небудзь напружнай, што і адбілася на малым ліку твораў Неслухоўскага. Так і здаецца, што пісаліся яны «паміж сур'ёзнымі справамі», калі выдаваўся вольны час, і доўга шчэ потым ляжалi ў скрыні песняра. Але гэтая марудасць працы мела і свой добры бок, бо павэдлуг яе паміж твораў Неслухоўскага няма пісьменніцкіх выкідышаў, каторыя так нярэдкі цяпер. Талент яго ўстаў перад чытачамі ва ўвесь свой рост...
[1910 ці 1911]
I
Прыглядаючыся да навейшай беларускай пісьменнасці, можна лёгка прыкмеціць адно цікавае і карыснае з'явішча. Яе аднакалёрны слой, што зліўся з сотняў пісьменнікаў — наследнікаў Багушэвіча, найчасцей знікаўшых пасля аднаго ці двух твораў,— гэты слой стаў патроху дзе-нідзе сцясняцца, у ім з'явілася колькі ядзер, сабраўшых у сябе ўсю яго яркасць, з кожным годам усё болей узрастаючых і ў сваім развіцці прымаючых больш-менш асабістыя колеры. Значэнне гэтага руху вельмі важнае, бо толькі пры ім літаратура мае змогу не таптацца на адным месцы, а расці і ўшыр і ўглыб. Не трудна зразумець, чаму гэта так. Усякі выясніўшыйся, абасобніўшыйся пісьменнік хоць бы праз адно гэта стаіць на крок уперадзе пісьменнікаў-аднаднёвак, вабіць іх сваёй ярка-сцю, як аганёк матылькоў, і, прывабіўшы, гуртуе вакол сябе, творыць літаратурны кірунак. Так, у руху развіцця пісьменнасці адкладаюцца новыя наслаенні — пад колер тых глыб, што яркімі плямамі ўрэзаліся ў іх. Праўда, не ў апошнім гаду пачаўся гэты рух, але толькі ў ім развіўся ён з асаблівай сілай. У памяці чытача затрымалася колькі новых імён і ясней адзначыліся асобнасці літаратурных твораў цікавейшых папярэднікаў пісьменнікаў. Апошняе тым больш б'е ў вочы, што аж трое з гэтых пісьменнікаў сабралі свае творы ў адно, аглянуліся на пройдзены ў колькі год шлях, перагледзелі здабыткі сваёй працы. Гляньма ж на іх і мы. | Наши спонсоры |