ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ

И нечто тютчевское слышится в другом вар этой последней мысли:

Открылась бездна звезд полна;

Звездам числа нет, бездне дна.

Песчинка как в морских волнах,

Как мала искра в вечном льде,

Как в сильном вихре тонкий прах,

В свирепом, как перо, огне,

Так я в сей бездне углублен!..

 

 [1911]

КАРОТКАЯ ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ПІСЬМЕННАСЦІ ДА XVI СТАЛЕЦЦЯ

 

 

§ 1. Дасюль яшчэ навука, далека ўрыўшыся ў глыб мінулых гадоў, не здолела высачыць да канца цікавае перапляценне ўросшых у дагістарычную глебу каранёў, на каторых трымаецца «трыедзінае» дрэва расійскага народа. Ужо тое ж, што абрысавалася перад намі праз імглу сталеццяў на самым гістарычным гарызонце гісторыі, зліваючымся з вобласцю невядомага, сведчыць аб культурным драбленні расійскіх славян. Ужо з самага пачатку распадаліся яны на шмат народцаў, кожны з каторых меў асобны грамадзянскі лад, асобныя звычаі і, напэўна, адменнасці ў гаворцы. Але патроху гурткі плямён, жыўшых пры адзінакавых геаграфічна-кліматычных варунках, сціскаліся імі ў адно цэлае, меўшае адзінакавы эканамічны і грамадзянскі быт, мову і так далей; з другога ж боку, і мяжа, раздзяляючая гэтыя краёвыя культуры, углыблялася ўсё болей і болей павэдлуг развіцця крышталізацыі іх, павэдлуг пашырэння і ўмацавання асобнасцей кожнае часткі ўсяго краёвага масіва. У ходзе гэтых двух напаўняўшых адзін аднаго рухаў ужо к канцу трынаццатага сталецця адліліся ў даволі ўстойчывыя формы чатыры рускія народы: беларускі (каторы склаўся з плямён крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і дулебаў), велікарускі, украінскі і наўгародскі. У гэтую ж пару дайшлі яны і да гасударственнага расстання: украінцы на доўгі час былі вычаркнуты татарскімі набегамі з кнігі жыцця, а ўсё астатняе пачало гуртавацца ўкруг двух незалежных ядзер — Літвы і Масквы, шпарка абрастаўшых ваколь-нымі вобласцямі. Маскве выпала на долю быць цэнтрам вырабляўшагася тады з славян ды фінаў велікарускага народа, яшчэ не меўшага моцных каранёў у засялёным ім краю, страціўшага амаль не ўсе звязкі з мацярынскай кіеўскай культурай і прымушанага новымі варункамі жыцця будаваць свой быт на іншых асновах. Беларускі ж народ, цалкам увайшоўшы ў Літоўскае государства , развіваўся, як і раней, на старым корані, вытвараючы такім парадкам культуру, незалежную ад культуры велікарускай і з самага ж пачатку адражняўшуюся ад яе. Адным з бакоў гэтага развіцця быў узрост беларускай пісьменнасці, като-рая з таго часу патроху становіцца на пэўны грунт.


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46