ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ

Есць у нашай літаратуры і яшчэ адна драма — драма жыццёвая. 8 апрыля абарваў жыццё сваё на дваццатай вясне Сяргей Палуян; а якая любоў да Беларусі таілася ў яго сэрцы, які шырокі, многабочны талент загінуў з яго смерцю — гэта можна зразумець і з глыбока сімвалічнага, напоўненага душэўным болем апавядання «Вёска», і з другой рэчы — «Хрыстос уваскрос», дзе на ўсім працягу б'ецца хваля напружанага пачуцця.

Моцна ціснула маладога пісьменніка сучаснае грамадзянскае жыццё, ды не пакарыўся ён яму і за гэта заплачу сваёй смерцю. Не забудзема ж яго ў час барацьбы і абдалення, але няхай у нас прабуджаецца разам з тым і святая гордасць: наша пісьменнасць неразвітая і каравая, але вялікім пачуццём напоўнена ўсё яе цела, не на грашовых справах трымаецца яна і ніколі не пойдзе чысціць боты капіталу!

[1911]

 

САНЕТ

 

Тэарэтычна-гістарычны нарыс

 

Паняцце аб санеце дасюль яшчэ астаецца даволі зыбкім, цякучым, дасюль яшчэ яно не застыгла, не ацвярдзела, не атрымала акончаных форм. 3 аднаго боку, самі паэты па няведзенню альбо і па нядбаласці ўсякімі licentiis роеticis не давалі яму скрышталізавацца, зрабіцца болі ўстойчывым; з другога — рознымі тэарэтыкамі пісьменнасці развіваліся не зусім адзінакавыя пагляды на дзе-якія бакі гэтай краснай формы. Але ўсё ж ткі было ў ёй і некалькі рэчаў, пад каторыя ніхто не прабаваў падкапацца, бо разам з імі рухнуў бы і ўвесь стройны санетны гмах. Звярнуўшы ўвагу да іх, мы можам сказаць, што санетам называецца верш, складаючыйся з чатырнаццаці напісаных пяцістопным ямбам строк, у каторых мужскія рыфмы чарадуюцца з жаноцкімі і маюць такі парадак: abbaabba ccdede. Праўда, для апошніх шасці рыфм шмат кім дапускаецца якое угодна размяшчэнне, але строгія тэарэтыкі, як, напрыклад, Сент-Бёў альбо Ляконт дэ Ліль, адмаўляліся лічыць санетамі гэткія вершы. Адзначанага ж чарадавання трымаліся і такія майстры пісьменніцкага цэху, як слаўнавядомы ў свой час паэта Малерб. Таго ж будзем трымацца і мы.

Намі зроблены агульны абрыс санетнай формы. Усе іншыя элементы яе караняцца ўжо ў гэтым асноўным ядры, гуртуючыся вакол яго. Паглядзім жа, наколькі глыбока і моцна ўвайшлі іх карэнні ў свой грунт.

Мы бачым, што першыя восем строк санета скаваны між сабой ланцугом адзінакавых рыфм, знітаваны імі ў нешта цэльнае, звернуты ў нейкі паэтычны маналіт; а каб гэтая знітоўка была мацнейшай, каб пачатак верша не расслаіўся на два зусім незалежных куплеты,— апошняя канцоўка першага з іх і пачатковая другога павінны быць аднолькавымі. Стаячыя ж далей ужо новыя рыфмы павінны зрабіць глыбокую трэшчыну паміж гэтым кавал-кам і ўсім астатнім. Значыцца, санетная форма распа-даецца на дзве асобныя часці, што вимагае І ад зместу кожнай з іх як скончанасці, так і незалежнасці. Калі ж бы ён перапляснуў за край уласнай формы, прарваў яе гаць і ўліўся ў межы другога кавалка,— пекнасць верша была б адразу папсавана; форма і змест яго зрабіліся б чужымі, непрыстасованымі, нязгоднымі, змагаючыміся між сабой, увесь час шкодзілі б яны адзін аднаму збу-дзіць у чытача пачуццё красы і нават забівалі б яго. Такім парадкам, пэўна напісаны санет, быццам арэх-спарыш, павінен хаваць пад аднэй скарлупой два асобныя, хоць і шчыльна сціснутыя між сабой ядры. Углыбляючы свае значэнне, гэтая будоўля верша адціснула ўласную пячаць і на характары зместу кожнай з дзвюх яго часцей. Па-вэдлуг гэтага ў першых васьмі строчках развіваецца тэма санету, а ў астатнім — заключэнне да яе; ставіцца питание і даецца адказ; малюецца абразок і выкладаецца паясненне к яму. А каб пабольшылася свежасць вытва-ранага такім парадкам санета, трэба каб ні адна нітка з яго тканіны, ні адна цагліна з яго гмаху, ці прасцей кажучы, ні адно слова з яго не ўжывалася болі разу. Толькі пасля здавальнення ўсіх гэтых вымог здолее з'я-віцца тая высокая краса, пры каторай, як кажа класічны верш Буало, «un sonnet sans defaut vaut seul un long роете» («пэўна напісаны санет варт цэлай паэмы»).

[1911]


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46