ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ

Есць тут і даўныя знаёмыя (А. Гарун, Г. Леўчык, Стары Улас, перапяваючы Коласа, Ц. Гартны), ёсць і некалькі новых імён (Чарнышэвіч і Піліпаў), але ніхто з іх не даў нічога асабліва яркага. Лепшыя вершы Гартнага і Леў-чыка — у «Календари». Адна толькі Канстанцыя Буйла абяцае развіцца ў праўдзівы асабісты т^лент. Як мы бачым, рух, аб каторым гаварылася ў пачатку стацці, адбіўся і тут: лік другарадных пісьменнікаў значна павялічыўся; ёсць перамены і ў змесце вершаў, каторыя ўжо кіруюцца да новых матываў і дзеля гэтага робяцца больш рознакалёрнымі. Што ж датыкаецца да паэтаў-аднаднёвак, то іх у апошнім гаду бадай што не было, а тыя, што і з'явіліся, давалі найбольш добрыя рэчы («Н. н.», 1910 г.— гл. Каганец, Крапіўка, Будзька і інш.).

Урэшце, адзначым скончанае летась выданне «Беларускіх песняроў» і зборнік народных песняў (сабраў Грыневіч), цікавы і з артыстычнага боку. Наогул, нядрэнную памяць пакінуў па сабе мінулы год у гісторыі натай паэзіі.

 

III

 

Пераходзячы да апавяданняў, адзначым перш за ўсё двух пісьменнікаў: Власта і Ядвігіна Ш. Вакол іх згуртаваліся чуць не ўсе нашы аўтары апавяданняў, вытварыўшы павэдлуг гэтага два асобныя слаі: адзін складаеціца з невялічкіх рэчаў, каторым і назовы ніяк не падбярэш: апавяданне— не апавяданне, думкі ўслух—дык не тое... адным словам, нешта збіваючаеся крыху на так звччныя «вершы ў прозе». Найчасцей можна знайсці там апісанне прыроды і выкліканых яе відам думак, але ўсё гэтга бледна, нудна, бяскрыла; да таго ж аўтары іх маюць не багата духоўнага зместу. Адзін толькі Власт здалеў даць у «сваіх абразках нешта цэннае. На жаль, ён іншы раз даволі моцна нагадуе польскіх мадэрністаў (гл. «Мары»), у бытавых жа апавяданнях губіць лепшы бок свайго та ленту — сумную паэтычнасць. Але бывае, што на апісаннях нашага шэрага жыцця адбіваецца лірычны пад'ём душы пісьменніка і ўплятае ў вянок нашай літаратуры свежы яркі цвяток (гл. ап.(авяданне) «Лебядзіная песня»).

Другі слой склаўся з жартаў, развітых у дробныя аглавяданні. Вартасць лепшых з іх — у жывасці мовы, У іпэўным апісанні народнага быту, у тым, што яны папраўдзе караняцца ў народным творчастве і толькі развіваюць яго, уліваюць у літаратурныя формы, а таму яны блізкі і зразумелыя народу.

ваюць яго, уліваюць у літаратурныя формы, а таму яны блізкі і зразумелыя народу.

Лепшай спадчынай, дастаўшайся нашай літаратуры леташняга года ад гэтага кірунку, былі бойкія казкі-апа-вяданні Ядвігіна Ш. (напісаная другім тонам «Бярозка» выйшла слабей), ды яшчэ дзе-якія рэчы другіх пісьменнікаў («Ахвяра» Гурло і др.). Сюды ж трэба далажыць і некалькі апавяданняў, па зместу свайму блізкіх да народнай мудрасці («Гарэлка» Я. Окліча, «Казка не казка» Н.). Хоць і невялічкія гэта здабыткі, але і тут адбіўся агульны ўзрост нашай пісьменнасці.

Урэшце, з нараджэннем тэатра з'явілася і яшчэ адно наслаенне яе — беларуская драма, праз каторую першы раз наша мова люнула моцнай хваляй з вёскі ў места.

3 розных драм, напісаных у беларускай мове, летась прадстаўлялі «Моднага шляхцюка» К. Каганца і перакладную «Па рэвізіі» і «Не розумам паняў, а сэрцам».


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46