ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ

*    *

 

Пераходзячы да апавяданняў, пачнём наш агляд з твораў Ядвігіна Ш., каторых, аднак, у апошні час не бачна, як раньш у «Нашай ніве». Не апавяданнямі, а байкамі ўсяго лепей было б назваць іх, дарма што Ядвігін Ш. піша не вершам, а прозай. Невялічкія творы яго ўсягды намагаюцца, як праўдзівыя байкі, даць паўчэнне, або ацаніць якое-небудзь жыццёвае з'явішча. Ен не проста апавядае, а хоча заўсягды нешта яшчэ давясці і растлумачыць. Як кроўны баечнік, Ядвігін Ш. дужа ўпадабаў алегорыю і ахвотна заместа людзей апісывае птушак і звяроў, на каторых знаецца дужа добра. Любоўна малюе ён іх фігуркі, умела адмячае рожныя цікавыя драбніцы іх жыцця або звычаяў, і з-пад яго пяра праз гэта ўстаюць, як жывыя, постаці звяроў і птушак, каторыя рожняцца між сабой не менш, як постаці людзей. Урэсьце, трэба згадаць і аб ласкавым гумары, які ажыўляе блізка што кожную страку Ядвігіна Ш., а іншы раз, зрабіўшыся болі вострым, набліжае яго да такіх пісьменнікаў, як Шчадрын і Горкі ў Расіі або Леманьскі ў Польшчы.

Жывасць ёмкай беларускай мовы, прыказкі і меткія славечкі, каторыя тут якраз дарэчы,— усё гэта яшчэ больш павялічывае вартасць апавяданняў-баек Ядві-гіна Ш.

Ведама, што байка скрозь даўно ўжо падупадае, але ў яго творах яна ізноў закрасавала свежым кветам. Няма спрэчкі, што ў асобе Ядвігіна Ш. мы маем аднаго з найлепшых баечнікаў нашых часоў, да таго ж вельмі блізка стаўшага да творчасці самаго народа.

Т. Гушча (Я. Колас) добра ўдае ўсякія размовы, а таму ахвотна бярэцца за гэта ў сваіх апавяданнях. Вялікая частка напісанага ім складываецца з кароценькіх пытанняў і такіх жа адказаў, дзеля чаго і чытаецца вельмі легка. Да таго ж Т. Гушча ўмее і пажартаваць, і пасумаваць, і раздумацца, і чытача на думу навясці, што яшчэ болі надае вартасці яго творам. Власт надрукаваў 3—4 рэчы, але кожную можна ўзяць за прыклад, як трэба пісаць. Асабліва хораша напісаны апавяданні «Сож і Няпро»,— вельмі прыгожая казка-легенда (гэтага ў нас дасюль яшчэ не было, ды І наогул спатыкаецца не часта), і далі, «Дзень рожавай кветкЬ, што нагадывае лепшыя з апавяданняў, здабыўшых усясветную славу дацкаму пісьменніку Андэрсену. Таксама добра напісаны і жарцік, памешчаны ў № 2 «Maладой Беларусі».

Галубок, як і раньш, пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні, да чаго мае праўдзівую здольнасць. Мова іх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя.

Не замала і новых пісьменнікаў, узяўшыхся за апавяданні. 3 іх асабліва вызначаецца Новіч, каторы першы папробаваў напісаць вялікшую рэч прозай па-беларуску. Выйшла, няма спрэчкі, добра. Яшчэ больш цікавы для нас 3. Бядуля, пісьменнік з душою чулай і паэтычнай, аб чым сведчаць, напрыклад, прыгожыя і свежыя зраўненні, каторыя іншы раз спатыкаюцца ў яго. Горкім смехам  поўны  яго апавяданні.  Лепшыя з  іх:  «Гора ўдавы Сымоніхі», «Пяць лыжак заціркі», «Сон старога Анупрэя», дзе да вядомай тэмы Караленкі зроблена неспадзяванае дабаўленне, ды іншыя. Шмат хто вялікія надзеі пакладае на маладога пісьменніка Мак-сіма Беларуса.

Яшчэ больш было людзей, даўшых адно або два добрых апавяданні і пасля не друкаваўшыхся. Так, напрыклад, у Аляхновіча-Чэркаса ўдаўся «Сон», напісан ён даволі заблытана, але тэта якраз дарэчы. пры апісанні сну. Жывіца хораша і цікава намаляваў постаць свайго пана Шабуневіча. Лёсік паказаў свой талент і змоўк. Два апавяданні (у адным — новая тэма) надрукавала Цётка ў № 1 «Маладой Беларусі». Нішто сабе выйшаў у п. М. Кепскага «Руды Міхась Крэчка». Урэсьце, трэба было б згадаць творы К. Лей-id, ад каторага трэба чакаць цэннага, Я- Журбы, А. Язмена, Шпэта    і інш.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46