ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ

Усё гэта робіць такое ўражанне, што не хочацца нават казаць аб рожных недахватах, без каторых, ведама, у такой вялікай кнізе і не можна абысціся. Але маем надзею, што сам Купала зверне на гэта ўвагу.

Апрыч гэтага, Купала надрукаваў вялікую, у 100 страніц, драму «Сон на кургане» , напісаную рыфмо-вым вершам, і «Паўлінку» " — сцэны са шляхоцкага жыцця (сцэнічная проза). «Паўлінка» напісана бойка, жывою моваю і, пэўна, спацабаецца нашым чытачам.

Другі выдатны паэта Я. Колас, пісьменнік спакойны, просты і ўсюды сабе роўны: заўсягды можна быць запэўненым у вартасці яго твораў. Няма ў яго чаго-небудзь вельмі моцнага, яркага, неспадзяванага, але няма і слабага, нікчэмнага. Не ўзбіраючыся дужа высока, ён затое ніколі не зрываўся І не падаў. Верш яго не вельмі штучны, але ўсягды абдуманы і добра апрацаваны, усягды кажа аб Беларусі, усягды праняты шчырым спачуваннем да яе гаротнай долі. 3 таго, што было надрукавана ў апошнія тры гады, асаблівую ўвагу звяртаюць на сябе (апрыч дробных вершаў) вершы-апавяданні «Леснікова пасада» і першы з двух, памешчаных у № 2 «Маладой Беларусі». Есць у іх, бездаганных па форме, і прыгожыя зраўненні, і шчырае чуццё, і ўменне самымі простымі спосабамі даць жывы І верны абраз жыцця.

Жартаўлівыя вершы А. Паўловіча, каторыя нягле-дзячы на рожныя недахваты, здабылі яму вялікую прыхільнасць  паміж   беларускіх   чытачоў,   у  апошнія гады бадай што зусім не друкаваліся. Некалькі яго твораў, з'явіўшыхся ў «Bielarusie» і «Маладой Беларусь, былі зусім ужо іншага духу. Напісаныя добра, яны сведчаць, што А. Паўловіч за гэты час папрацаваў над развіццём свайго таленту. Дзе-што было памешчана і ў «Нашай ніве».

Ц. Гартны і Ф. Чарнышэвіч, з'яўляючыся час ад часу ў «Нашай ніве» , шмат вершаў адразу надрука-валі ў №2 «Маладой Беларусі». Вершы такія, што ані добрага, ані кепскага аб іх многа не скажаш, апрыч, можа, таго, што і ў іх прыкметны рух наперад. Да таго ж у абодвух іншы раз спатыкаюцца даволі пекныя вершы. Дабавім яшчэ, што Ф. Чарнышэвіч і цяпер ужо ўмее пісаць сціснута і ў кароткіх словах даць малюнак прыро-ды або вылажыць сваю думку, але робіць, на жаль, гэта ненатуральна, заблытана.

Г. Леўчык выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (польск. літарамі). Пасля гэтага стала відаць, што хоць п. Леўчык і мае талент, але мала працуе над ім.

3 паэтаў «Нашай нівы» назавём перш за ўсё А. Гаруна, ад каторага наша пісьменнасць можа шмат чаго спадзявацца. Лёгкасць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліванне рыфм — усё гэта дужа аздабляе яго паэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сціснутасць мовы. Глаўна ж тое, што пры ўсім гэтым А. Гарун ні да каго іншага не падобны, што ён не зрабіўся нічыім «падгалоскам». Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент не пойдуць намарна.

М. Багдановіч таксама дбаў аб развіцці верша і даў колькі «нанізак» іх (цыклаў), новых або па тэмах, або па форме. Сюды належаць вершы, напісаныя накшталт народных песняў, або ў старафранцузскіх формах, далей, вершы аб старой Беларусі і дзе-што іншае.

Гладка, як і раней, пісала К. Буйла. Л. Лобік і Стары Улас далі некалькі дужа няхітрых, але верных і таму цікавых малюнкаў нашай вёскі. Трэба адмеціць яшчэ Я. Журбу, К. Арла і Янука Д. Арол і Янук Д.— людзі, што маюць палёт і талент, але мала шліфуюць яго. Трапляюцца ў іх часам вершы давол; сільныя па пад'ёму і думцы, але і дужа часта з недахва-тамі. Піліпаў і інш.— усё людзі больш-менш вядомыя і раней. Урэшце адмецім, што ані К. Каганец, аш Цётка за ўвесь гэты час нічога не надрукавалі . А шкада.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46