ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ

беларускіх сялян і дробнай шляхты, чаму з саракавых гадоў вельмі спрыяў апанаваўшы ў той час рамантычны кірунак, прадстаўнікі каторага цікавіліся народнымі творамі і народным жыццём. На страніцах журналаў пачалі з'яўляцца беларускія казкі і песні, у апавяданнях з краёвага жыцця ўвесь час спатыкаліся беларускія выразы, іншы раз гутаркі дзе-якіх асоб пераказываліся нават цаліком па-беларуску; а адсюль ужо недалёка і да чыста беларускіх твораў. Але яны не маглі мець колькі-небудзь паважнага значэння, бо караніліся не ў шырокіх грамадзянскіх патрэбнасцях, а ў прыхільным душэўным настроі гуртка асоб, зросшыхся з польскай ці іншы раз расійскай культурай, да народа ж гэтыя творы бадай што не даходзілі; за-для гэтага аўтары іх марыць не маглі аб праўдзівым здавальненні духоўных патрэб чытачоў ці аб развіцці беларускай культуры. Цікавей-шы з нашых тагочасных пісьменнікаў — Я. Чачот — у прадмове да свайго зборнічка «Piosnki wiesniacze z-nad Niemna...» W. 1845 г. сумняваецца ў тым, што беларуская мова здалее калісь зрабіцца пісьменнай. Другі беларускі паэта — Рыпінскі — так і рупіцца закрыць вочы на ўсё, што адражняе Беларусь ад Польшчы, і нават ахвяруе адну з сваіх ксёнжак «першаму з беларускіх мужычкоў, каторы наперад выўчыц-ца чытаць, а потым гаварыць і думаць па-польску» . Адсюль робіцца зразумелым і жартаўлівы дух першых беларускіх твораў, і выпадковасць іх, і нават тое, што амаль не ўсе яны пісаліся вершамі; гэтае прыходзіцца сказаць аб першай жа ластаўцы навейшай беларускай пісьменнасці — «Энеідзе», пераробленай з украін-скага.

[1911]

 

 

<НОВЫЙ ПЕРИОД В ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ>

 

житые нами томительные годы общественного развала не являются пустым местом в истории белорусского народа: наоборот, они наполнены деятельной и весьма ценной, хотя, на первый взгляд, и весьма скромной работой. Шесть лет номер за номером выходила «Наша ніва», с каждым годом расширяя круг своих читателей, в самые глухие уголки неся простое и правдивое слово. Стал выходить календарь-альманах, за 3 года получивший 2 награды на сельскохозяйственной выставке. Возник специальный орган по сельскому хозяйству — «Саха» . Петербургская колония белорусов, стоявшая т. ск. на отшибе, вне волнений текущей злобы дня, начала издавать непериодический журнал для интеллигенции — «Маладая Беларусь». Кроме того, петербуржцы выпустили несколько книг учебного характера и целый ряд сборников стихотворений, научно-популярных изданий и т. п.

Еще более книг и брошюр выпустили белорусы, сорганизованные вокруг «Нашай нівы». [Заложены основы белорусского музея, имеющего ряд ценных предметов]. Наладился белорусский театр , сделаны первые шаги для разработки белорусской музыки, танца, для изучения национальной архитектуры и орнамента. Ведутся этнографические работы (гл. образом собирание материалов для белорусского словаря), идут изыскания, касающиеся исторического прошлого белорусской литературы и т. д., и т. д., и т. д.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46