ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ

Адных грамат налічываецца каля 9 дзесяткаў; паміж імі асаблівую ўвагу на сябе звяртаюць два статуты, з каторых першы дан каралём Уладзісла-вам II між 1420—1423 гадамі, а другі — каралём Казімі-рам Ягелонавічам у 1468 гаду. Разам з тым пачалі пашырацца і непрызначаныя да гасударственнага пажытку творы, з'яўляўшыеся часцей за ўсё згуртаванымі ў розныя зборнікі. Аглядаючы іх, з рэлігійных рэчаў прыйдзецца адмеціць два спіскі растлумачанай Псалтыры (Евангелля няма зусім), а так жа сама — вучыцельную пісьменнасць: паўчэнні Яфрэма Сірына і Кірыла Іерусалімскага «Сабранне слоў паўчыцельных», «Грыгорыя, папы рымскага, гутаркі» і інш.— усё найбольш пераклады. У асобны кут трэба аддзяліць вельмі лічныя працы рэлігійна-гістарычныя, меўшыя ў свой час і навучную вагу, што даепачасці адгадку незвычайнай прыхільнасці да іх чытачоў. Тут на першым месцы мы будзем павінны паставіць чаргу зборнікаў, зумысля прыстасаваных да толькі што памянёнай мэты; паміж імі вядомыя «Чэцьі-Мінеі», дай-шоўшыя да нас у некалькіх спісках, і так званы «Пралог» апавядалі аб розных святых, гуртуючы апісанні іх жыцця па месяцам і нават дням; тое ж самае, толькі абэцадлавым шыхам, выкладаў «Патэрык», празваны ад гэтага «азбучным» («абэцадлавым»); урэшце, меўся яшчэ «Патэрык Іерусалімскі». Усе яны мелі жэраламі сваімі падобныя зборнікі. 3 іншых рэчаў гэтага ж кірунку назавём жьіццёапісанне Іаана Златавуснага, «Казанне аб багародзіцы» і два безымянныя зборнікі: у адным знаходзіцца апавяданне пра мучэнні, смерць і ўваскрашэнне Хрыста, пра пакланенне яму трох каралёў і пра Аляксея — божага чалавека?. У другім — тое ж самае, але апошняй стацці няма. Гэтым і канчаецца гістарычны аддзел нашай пісьменнасці, а разам з ім і навучны, бо між імі тады можна было смела паставіць знак роўнасці. Але, хоць і аднабока развітая, навука ў нас усё ж ткі была і знаходзілася ў лепшым палажэнні, чым бяздольная красная пісьменнасць, да ка-торай не можна залічыць жаднай з меючыхся цяпер тага-часных кніг. Праўда, і ў іншых заходнееўрапейскіх землях духоўная творчасць тэй пары ішла ўгэтым напрамку надта слаба, і там, як у нас, уся грамада чытачоў і пісьменнікаў была ўзгадавана свяшчэннікамі  і  манахамі і ў вялікшай часці складалася з іх саміх; сярод гэтых людзей, лічыўшых грахоўнымі і нярэдка выкараняўшых хараводы, песні і жыццярадасныя апавяданні, прыгожая пісьменнасць, вядома, развіцца не магла. Але ў нас была і яшчэ адна рэч, мяшаўшая яе нараджэнню і ўзросту,— гэта абломкі царкоўнаславянскай мёртвай мовы, яшчэ даволі густа заграмаджаўшыя тагачасныя кнігі і не даваў-шыя ў пісьменнасці вольнага ходу духоўнай творчасці беларускай нацыянальнай душы.

[1911]

 

ЗА СТО ЛЕТ

 

Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасці

 

ЛЯ  IСТОКАВ

 

Адраджэнне беларускай пісьменнасці належыць да першых гадоў XIX сталецця, калі паміж нашай краёвай шляхты патроху пачала вырабляцца інтэлігенцыя. Гэтым іменем мы адзначаем свядомых людзей, нясушчых сваю свядомасць на карысць простата народа нават і проці ўласнага інтарэсу. Такім чалавекам у тую пару быў, напрыклад, маршалак Завіша, каторы ў 1818 г. на Вільненскім шляхоцкім сейме сказаў шчырую прамову аб скасаванні прыгону, і п. Храптовіч, звольніўшы сваіх мужыкоў ад яго, і п. Бжастоўскі, што зрабіў тое ж самае, і інш. Не шмат было гэткіх людзей, але лік іх увесь час узрастаў, чаму асаблівапамагала праца Вільненскага універсітэта, адчыненага ў 1803 г.

Патроху паміж нашай шляхты пачалі варушыцца новыя думкі, нараджаліся новыя паняцці, з'яўлялася ўвага да простата народа, народа беларускага. Вяліз-нае значэнне для ўмацавання ўсяго гэтага мела пракаціўшаеся тады па Еўропе рэха ад французскай рэвалюцыі. Незлічымымі, нявідзімымі пуцінамі прасачываўся яе дух у тагочаснае жыццё, усюды спараджаючы і гуртуючы інтэлігенцыю. Гэтая апошняя з'явілася нават у многіх даўно ўжо замёршых народаў і пачала жывую працу над развіццём іх культур, ці, іншымі славамі, над іх нацыянальным адраджэннем. Але ў нас пры надзвычайнай слабасці інтэлігенцыі і пры поўнай неразвітасці яе беларускіх нацыянальных пачуванняў, у нас, кажу я, усё абмежылася некалькімі крокамі, ды і тыя былі зроблены толькі дзякуючы дзе-якім асаблівым умовам тагочаснага жыцця. У тую пару якраз ішло гарачае змаганне маскалей з палякамі, і абое яны мусілі згадаць аб даўно ўжо забытым беларускім народзе ; апрыч таго, гэтая завіруха збудзіла ў многіх людзей, найбольш са спольшчанай шляхты, пачуццё грамадзяніна, пачуццё любві да роднай старонкі; старонкай жа гэтай для іх была не Варшаўшчына, не Кра-каўшчына, а наша беларуская зямля, беларускія казкі і песні, што чулі яны змалку, пушчы, азёры і рэкі нашага краю, народ беларускі, паміж каторага яны ўзгадаваліся, нават беларуская мова, да каторай была прыхільна ў хатніх гутарках старасвецкая шляхта,— усё гэтае зраслося з іх душою, і згадаўшы аб роднай старонцы, Беларусь бачылі яны.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46